Адміністрацыйны падзел Расіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адміністрацыйны падзел Расіі — падзел тэрыторыі Расіі на раўнапраўныя суб’екты федэрацыі.

Расія як федэрацыя

Станам на 2023 год у складзе Расійскай Федэрацыі 89[1] раўнапраўных суб’ектаў Федэрацыі розных тыпаў. З іх:

  • 24 рэспублікі
  • 48 абласцей
  • 9 краёў
  • 1 аўтаномная вобласць
  • 4 аўтаномных акругі
  • 3 гарады федэральнага падпарадкавання

Аднак, паводле Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, усе гэтыя суб’екты маюць розныя паўнамоцтвы і прывілеі.

Тыпы суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (карта на 2022 год)

Thumb      24 рэспублікі     48 абласцей     9 краёў     1 аўтаномная вобласць     4 аўтаномныя акругі     3 горада федэральнага значэння

Асаблівасці канстытуцыйна-прававога статусу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі

У дужках паказаныя артыкулы Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, якія змяшчаюць адпаведныя палажэнні.

Рэспублікі
  • Ахарактарызаваны ў Канстытуцыі Расіі як «дзяржавы» (артыкул 5 п.2);
  • Маюць сваю Канстытуцыю (артыкул 5 п.2);
  • Не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Маюць права ўсталёўваць свае дзяржаўныя мовы (артыкул 68 п.2);
Края і вобласці
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п.2);
  • Не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Могуць уключаць аўтаномныя акругі (артыкул 66 п.4);
Гарады федэральнага значэння
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п.2);
  • Не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
Аўтаномная вобласць
  • Мае свой статут (артыкул 5 п.2);
  • Уваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі ў адзіным ліку (артыкул 5 п.1);
  • Можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай вобласці (артыкул 66 п.3);
  • Не можа ўваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Не можа ўключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
Аўтаномныя акругі
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п.2);
  • Можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай акрузе (артыкул 66 п.3);
  • Могуць уваходзіць у склад края, вобласці (артыкул 66 п.4);
  • Не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
Remove ads

Федэральны падзел Расіі станам на 18 сакавіка 2014 года

Больш інфармацыі Нумар, Рэгіён Суб’ект федэрацыі ...

Суб’екты Расійскай Федэрацыі аб’яднаны ў 8 федэральных акруг і 12 эканамічных раёнаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Большая частка Крымскага паўвострава з’яўляецца аб’ектам тэрытарыяльнага канфлікту паміж Расіяй, якая анексавала і кантралюе тэрыторыю, і Украінай. Паводле федэратыўнага складу Расіі, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны суб’екты Расійскай Федэрацыі — Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Паводле адміністрацыйнага падзелу Украіны, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны рэгіёны Украіны — Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з адмысловым статусам Севастопаль. Пасля правядзення ў чатырох акупаваных рэгіёнах Украіны фіктыўных рэферэндумаў Расія заявіла пра далучэнне тэрыторый Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны да Расіі.
  2.    Адміністрацыйны цэнтр — горад Санкт-Пецярбург не ўваходзіць у склад Ленінградскай вобласці.
  3.    Адміністрацыйны цэнтр — горад Масква не ўваходзіць у склад Маскоўскай вобласці.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads