From Wikipedia, the free encyclopedia
Кім Гю Сік (28 лютага 1881 — 10 снежня 1950) — паўднёвакарэйскі палітык і навуковец, удзельнік руху за незалежнасць краіны. Займаў розныя пасады ў часовым урадзе, у тым ліку пасаду міністра замежных спраў, пасла, міністра адукацыі; з 1 жніўня 1940 года па 3 сакавіка 1947 года — віцэ-прэзідэнт Часовага ўрада Карэі.
Кім Гю Сік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
29 студзеня 1881[1] |
||||||
Смерць |
10 снежня 1950 (69 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства | ||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў прыгарадзе сучаснага Пусана; застаўся сіратой у раннім узросце і пачатковую адукацыю атрымаў у амерыканскай місіі. Затым адправіўся ў Злучаныя Штаты, дзе ў 1903 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў каледжы Рыянак, а затым ступень магістра англійскай літаратуры ў Прынстанскім універсітэце. У 1905 годзе вярнуўся ў Карэю, у 1913 годзе збег з акупаванай японцамі краіны ў Кітай. У 1919 годзе дарэмна лабіяваў ідэю аднаўлення незалежнасці Карэі ў ходзе Парыжскай мірнай канферэнцыі. Пасля стаў адным з самых актыўных дзеячаў Часовага ўрада Карэі, які размяшчаўся ў Шанхаі, і выкладаў сваім калегам англійскую мову.
У 1945 годзе вярнуўся ў Карэю, каб удзельнічаць у аднаўленні яе незалежнасці; знаходзіўся на поўдні краіны, супрацоўнічаючы з амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі. У 1947 годзе пасля няўдачы аб’яднання поўначы і поўдня Карэі сышоў з палітыкі. У 1950 годзе, калі пачалася Карэйская вайна, быў выкрадзены і дастаўлены ў Паўночную Карэю, дзе і памёр 10 снежня таго ж года. У 1989 годзе ўзнагароджаны (пасмяротна) ордэнам «За заслугі ў стварэнні дзяржавы» Паўднёвай Карэі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.