Лабірынт фаўна
фільм у жанры цёмнага фэнтэзі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лабіры́нт фа́ўна» (ісп.: El Laberinto del Fauno) — іспанска-мексіканскі[15] фільм у жанры цёмнага фэнтэзі[16][17], зняты ў 2006 годзе мексіканскім кінарэжысёрам Гільерма дэль Тора па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Івана Бакера, Сержы Лопес, Марыбэль Верду, Даг Джонс, Арыядна Хіль і Алекс Ангула[18].
Лабірынт фаўна | |
---|---|
ісп.: El Laberinto del Fauno | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[1][2][…], драматычны фільм[1][2][…], магічны рэалізм[d][3][4] і фільм жахаў |
Рэжысёр | |
Прадзюсар |
Гільерма дэль Тора Берта Навара Альфонса Куарон Фрыда Торэсбланка Альвара Агусцін |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія |
Telecinco Cinema Estudios Picasso Tequila Gang Esperanto Filmoj Sententia Entertainment |
Працягласць | 119 хв. |
Бюджэт | $19 млн.[11] |
Зборы | $83,8 млн.[11] |
Краіна | |
Мова | іспанская |
Год | 27 мая 2006[12], 22 лютага 2007[13], 11 кастрычніка 2006[14], 20 кастрычніка 2006[14], 29 снежня 2006[14] і 19 студзеня 2007[14] |
IMDb | ID 0457430 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзеянне фільма адбываецца ў Іспаніі ў маі — чэрвені 1944 года, праз пяць гадоў пасля Грамадзянскай вайны, у пачатку франкісцкага перыяду. Змрочная рэальнасць пераплятаецца з не менш змрочным і небяспечным чароўным светам. Гісторыя разварочваецца вакол зарослага закінутага лабірынта і загадкавага фаўна, якога сустракае галоўная гераіня фільма — Афелія. Тым часам як яе айчым палюе на іспанскіх партызан, што змагаюцца супраць рэжыму, а цяжарная маці ўсё больш жорстка пакутуе з-за хваробы, Афелія сустракае дзіўных міфічных істот, якія праводзяць яе праз шэраг выпрабаванняў[19].
Прэм’ера карціны адбылася 27 мая 2006 года ў межах конкурснай праграмы 59-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў ушанаваны 22-хвіліннай авацыяй стоячы, адной з самых працяглых авацый у гісторыі кінафестывалю[20]. У шырокім пракаце фільм упершыню з’явіўся 11 кастрычніка 2006 года ў Іспаніі, пасля чаго 20 кастрычніка — у Мексіцы. Амерыканская прэм’ера фільма адбылася 29 снежня 2006 года. Пры бюджэце ў 19 млн долараў фільм сабраў у сусветным пракаце 83,8 млн.[11]
«Лабірынт фаўна» атрымаў прызнанне крытыкаў, якія ўсхвалялі рэжысёра за майстарскае змяшанне жанраў ваеннай драмы і цёмнага фэнтэзі, а таксама за тонкае перапляценне рэальнага і казачнага светаў. Высокай ацэнкі ўдастоілася акцёрская ігра, праца кампазітара, аператара і мастака-пастаноўшчыка, а таксама спецыялістаў па візуальных эфектах. Фільм быў адзначаны больш чым сотняй узнагарод, сярод якіх дзевяць мексіканскіх прэмій «Арыэль», сем іспанскіх прэмій «Гоя», тры прэміі «Оскар» і тры прэміі «BAFTA»[21].
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Гільерма дэль Тора сцвярджае, што ён лічыць гэтую гісторыю прытчай, якая ўзнікла пад уплывам казак. Паводле каментарыяў Дэль Тора «Лабірынт фаўна» тэматычна звязаны з яго ранейшым фільмам «Хрыбет д’ябла» (2001) і з’яўляецца яго духоўным пераемнікам[22].
У 2019 годзе выйшла навелізацыя фільма за аўтарствам Карнеліі Функе і Гільерма дэль Тора.