Альфонса Куарон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфо́нса Куаро́н Аро́ска (ісп.: Alfonso Cuarón Orozco; ісп. вымаўленне: [alˈfonso kwaˈɾon]; нар. 28 лістапада 1961, Мехіка, Мексіка) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і мантажор. Лаўрэат дзвюх прэмій «Оскар» («Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы мантаж») за працу над фільмам «Гравітацыя» (2013) і «Залатога льва» Венецыянскага кінафестывалю за фільм «Рома» (2018).
Альфонса Куарон | |
---|---|
ісп.: Alfonso Cuarón | |
Імя пры нараджэнні | Alfonso Cuarón Orozco |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1961(1961-11-28)[1][2] (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Annalisa Bugliani[d] |
Дзеці | Хонас Куарон[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, мантажор, тэлерэжысёр, аператар-пастаноўшчык, тэлеакцёр, кінематаграфіст, тэлепрадзюсар |
Кар’ера | 1983 — цяперашні час |
Узнагароды |
Q3405119? (2001) BAFTA Award for Best Film Not in the English Language[d] (2007) Dallas-Fort Worth Film Critics Association Award for Best Director[d] (2013) Узнагарода імя Аляксандра Корды за найлепшы брытанскі фільм[d] (2014) прэмія «Х'юга» за лепшае драматычнае прадстаўленне (буйная форма)[d] (2014) Dallas-Fort Worth Film Critics Association Award for Best Director[d] (2018) |
IMDb | ID 0190859 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярод самых вядомых работ рэжысёра — экранізацыя рамана Джаан Роўлінг «Гары Потэр і Вязень Азкабана» (2004), антыўтопія «Дзіця чалавечае» (2006) і камерны тэхнатрылер «Гравітацыя» (2013). Пастаноўка апошняга маштабнага праекта прынесла Куарону шматлікія ўзнагароды, сярод якіх «Залаты глобус», BAFTA і «Оскар».