From Wikipedia, the free encyclopedia
Ленры Леапольд Уілфрэд Пітэрс (англ.: Lenrie Peters; 1 верасня 1932, Батэрст, Брытанская Гамбія — 28 мая 2009, Дакар) — гамбійскі паэт , празаік , хірург.
Нарадзіўся ў сям’і крэолаў Сьера-Леонэ . У 1949 годзе пераехаў у Сьера-Леонэ, дзе атрымаў адукацыю ў Школе Прынца Уэльскага ва Фрытаўне. З 1952 года працягнуў вучобу ў Трыніці-каледжы ў Кембрыджы, у 1956 годзе атрымаўшы ступень бакалаўра прыродазнаўчых навук. Падчас вучобы быў абраны прэзідэнтам Афрыканскага саюза студэнтаў.
З 1956 па 1959 вучыўся ў бальніцы універсітэцкага каледжа (University College Hospital) у Лондан, у 1959 годзе атрымаў дыплом урача-хірурга.
У 1955—1968 гадах працаваў на радыё Бі-бі-сі, рыхтаваў праграмы для афрыканскіх краін. Займаўся медыцынскай практыкай у Гілфардзе і Нартгемптане. Быў членам Каралеўскай калегіі хірургаў Англіі.
Вярнуўшыся ў Гамбію, працягнуў хірургічную практыку ў Банжуле. Быў філантропам, імкнуўся дзяліцца сваім багаццем з маючымі патрэбу.
Абіраўся прэзідэнтам Гістарычнай камісіі па захаванні помнікаў Гамбіі, быў старшынёй савета дырэктараў Нацыянальнай бібліятэкі Гамбіі і Гамбійскага каледжа (1979—1987).
Памёр у Дакары пасля непрацяглай хваробы.
Аўтар паэтычных зборнікаў «Вершы» (1964), «Спадарожнікі» (1967), «Катчыкалі» (1971), рамана «Другі круг» (1965), напісанага па ўражаннях асабістай медыцынскай практыкі, які распавядае пра стан афрыканскага грамадства напярэдадні здабыцця многімі краінамі незалежнасці.
Абіраўся старшынёй Саюза пісьменнікаў Гамбіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.