Сьера-Леонэ

краіна ў Заходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьера-Леонэmap
Remove ads

Сье́ра-Лео́нэ (англ.: Sierra Leone), афіцыйая назва Рэспубліка Сьера-Леонэ (англ.: Republic of Sierra Leone
крыа: Republic na Salone) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Гвінеяй (652 км) і Ліберыяй (306 км). Сталіца краіны — горад Фрытаўн.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

  • ХV стагоддзе — партугальцы заснавалі на тэрыторыі Сьера-Леоне першыя факторыі.
  • 1787 год — заснаванне Фрытаўну вызваленымі рабамі.
  • 1808 год — узбярэжныя раёны Сьера-Леоне сталі брытанскай калоніяй.
  • 1961 год — Сьера-Леоне атрымала незалежнасць, да ўлады прыйшла Народная партыя.
  • 1967 год — здзейснены пераварот, мэтай якога было спыненне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсці Усенародны кангрэс.
  • 19681971 — адбылося некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Усенароднага кангрэсу, які ў 19701980-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 — адзінай дазволенай.
  • 19912002 — грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб’яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Ліберыі. Вызначыліся супярэчнасці паміж мусульманскай і хрысціянскай абшчынамі.
  • 1996 — прэзідэнцкія выбары, якія выйграў Ахмат Каба.
  • 1997 — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маёр Джоні Пол Карома.
  • 1998 — ваенная інтэрвенцыя міжнародных ваенных сіл на чале з Нігерыяй, якія падтрымлівалі звергнутага прэзідэнта Кабы.
  • 1999 — паўстанцы з Аб’яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртання прэзідэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ва ўрад, іх лідар Фодэ Санко стаў віцэ-прэзідэнтам.

Праўленне Джуліус Маада Бія (2018—ц.ч.)

У сакавіку 2018 года ў Сьера-Леонэ прайшлі ўсеагульныя выбары, у якіх дзеючы прэзідэнт Эрнест Бай Карома не меў права ўдзельнічаць па Канстытуцыі. У 1-м туры ніводны кандыдат у прэзідэнты не набраў 55 % галасоў, якія былі неабходныя для перамогі. У 2-і тур выйшлі кандыдат ад кіруючай партыі Усенародны кангрэс Самура Камара і кандыдат ад апазіцыйнай Народнай партыі генерал Джуліус Маада Бія. У выніку перамогу атрымаў Джуліус Маада Бія, набраўшы 51,8 % галасоў. Большасць галасоў у 149-мясцовы парламент атрымала правячая партыя «Усенародны кангрэс» (68 мандатаў). Народная партыя атрымала толькі 49 мандатаў[2].

У жніўні 2022 года ў Сьера-Леонэ ўспыхнулі пратэсты і жорсткія беспарадкі. Пратэсты былі сканцэнтраваны ў сталіцы Фрытаўне і на поўначы, уключаючы гарады Макені і Камакві[3][4]. Прычынай пратэстаў стаў нізкі узровень жыцця жыхароў краіны. Была ўведзена агульнанацыянальная каменданцкая гадзіна. Падчас пратэстаў загінула не менш за 27 мірных жыхароў і 6 паліцэскіх[5].

У чэрвені 2023 года адбыліся ўсеагульныя выбары на якіх перамогу атрымаў прэзідэнт Джуліус Маада Бія (56.17 % галасоў) і прапрэзідэнцкая Народная партыя (81 мандат з 149). Апазіцыны кандыдат Самура Камара набраў 41,16 % галасоў, а яго партыя «Усенародны кангрэс» атрымала толькі 54 мандата. Самура Камара і яго партыя запатрабавалі паўторных выбараў, спасылаючыся на «абуральныя парушэнні»[6].

Remove ads

Палітыка

Сьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сістэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінет міністраў. Аднапалатны парламент складаецца з 124 дэпутатаў. 112 з іх выбіраюцца разам з прэзідэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадства.

Адміністрацыйны падзел

Сьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акруг:

Thumb
Правінцыі Сьера-Леонэ
Больш інфармацыі №, Правінцыя ...

Геаграфія

За выключэннем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зараслі, і саванная расліннасць з баабабамі. Далей ад узбярэжжа пачынаюцца пласкагор’е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).

Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з мая да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.

Тэмпература складае ад +21° С да +31° С.

Remove ads

Эканоміка

Сьера-Леонэ адна з самых бедных краін у свеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы алмазаў. Алмазаздабыўная галіна ў час грамадзянскай вайны была спонсарам паставак зброі («крывавыя алмазы») з Ліберыі, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксітаў.

65 % насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспадання застаецца вельмі нізкім.

Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі.

Remove ads

Дэмаграфія

У Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90 % насельніцтва. Самыя вялікія з іх гэта тэмнэ на поўначы і мендэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў англійскіх каланізатараў.

Англійская мова з’яўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.

Асноўнай рэлігіяй з’яўляецца іслам (60 %), 30 % мясцовыя веры, 10 % — хрысціяне.

Сярэдняя працягласць жыцця складае 37 гадоў.

Remove ads

Культура

Сучасная сістэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжанне ад першых англійскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і святароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бей. Да канца Першай сусветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы размяшчаліся на ўзбярэжжы. Да Другой сусветнай вайны сістэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.

У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).

Ва ўніверсітэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бей і ўніверсітэцкага каледжа Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 педагагічных і тэхнічных каледжаў.

Пасля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана.

Remove ads

Зноскі

  1. Africa: Sierra Leone(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2007. Праверана 15 ліпеня 2014.
  2. Abu-Bakarr Jalloh. Sierra Leone heads into hotly contested election runoff (англ.). Deutsche Welle (30 сакавіка 2018). Праверана 26 лістапада 2023.
  3. Cooper Inveen, Umaru Fofana. Sierra Leone imposes nationwide curfew amid deadly anti-government protests (англ.). Reuters (11 жніўня 2022). Праверана 27 лістапада 2023.
  4. Hayden, Sally. Death in Sierra Leone: When protest turned to tragedy, the state offered money but no remorse (англ.). The Irish Times (2 снежня 2022). Праверана 27 лістапада 2023.
  5. Umaru Fofana. Sierra Leone's main opposition party demands rerun of general election (англ.). Reuters (1 ліпеня 2023). Праверана 27 лістапада 2023.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads