адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Леніна.
Ленінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Горацкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Леніна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 678 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варашылаўскага сельсавета[1]. 7 верасня 2000 года ў склад новаўтворанага Ходараўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Андзекалава, Блажкі, Гарадзец, Канюхі, Логавіна, Лукі, Сафонава, Стараселле і Сцяфанава). 13 чэрвеня 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Горацкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка), а ў склад сельсавета з Ходараўскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Андзекалава, Блажкі, Канюхі і Лукі)[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ходараўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Гарадзец, Логавіна, Палішына, Сафонава, Стараселле, Сцяфанава і Ходараўка), а ў склад Паршынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1880 чалавек[4], з іх 94,0 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 1678 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.