From Wikipedia, the free encyclopedia
Лясныя палосы, або лесаахоўныя палосы — ахоўныя лясныя насаджэнні ў выглядзе шэрагаў дрэў і хмызнякоў, якія ствараюцца пасярод ворных земляў, на пашах, у садах, уздоўж арашальных і суднаходных каналаў, чыгунак і аўтамабільных дарог, па беражках яроў, на схілах і да т. п.
Лясныя палосы ствараюцца для пераадолення шкоднага ўплыву сухавеяў на ўраджай, паляпшэння воднага рэжыму глебы шляхам затрымання снегу і памяншэння выпарэння, для прадухілення эрозіі глеб і росту яроў, а таксама для аховы жалезных і аўтамабільных дарог ад снежных і пясчаных намецяў.
Лясныя палосы з'яўляюцца часткай ахоўных лесанасаджэнняў, якія выкарыстоўваюць у стэпавых, лесастэпавых і паўпустынных раёнах у прыведзеных вышэй мэтах, а таксама для замацавання пяскоў.
У месцах выкарыстання лясных палос паляпшаецца стан глебы, павялічваецца насычанасць яе кіслародам, павялічваецца колькасць перагною, становіцца больш разнастайнай флора (ствараюцца месцы для лепшага развіцця рэдкіх відаў раслін). Лясныя палосы прыцягваюць птушак (у дрэвах можна схавацца, пабудаваць гнёзды, знайсці шмат насякомых) і дзікіх жывёл (ствараюць магчымасць для іх перамяшчэння ці сезоннай міграцыі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.