Жывая агароджа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыва́я агаро́джа — радавая пасадка з кустоў або дрэў са шчыльнымі густымі кронамі аднолькавай вышыні. У зялёным будаўніцтве жывыя агароджы выкарыстоўваюць для аховы дарог, зямельных участкаў, агароджвання жылой забудовы, афармлення прысад, бульвараў, сквераў, у паркавых і лесапаркавых кампазіцыях і інш. Яна павінна быць густой, аблісцелай па ўсёй вышыні, мець геаметрычна правільную форму. У дэкаратыўных мэтах жывую агароджу рэгулярна падстрыгаюць.


Высокімі (вышэй за 2,5 м) жывымі агароджамі ці зялёнымі сценамі, выдзяляюць кампазіцыйныя цэнтры лесапаркаў, адмяжоўваюць паркі ад вуліцы або плошчы, Сярэднія (выш. 1—2,5 м) робяць у скверах і на бульварах. Нізкімі (ніжэй за 1 м), або бардзюрамі, афармляюць партэры, кветнікі, газоны, паркавыя дарожкі.
На Беларусі для стварэння жывой агароджы прыдатныя туя, елка звычайная, ліпа, граб, спірэі, барбарыс, біручына, глогі, самшыт і інш.
Remove ads
Літаратура
- Жывая агароджа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жывая агароджа
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads