Луангва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луа́нгва, Лвангва[1] (англ.: Luangwa, парт.: Rio Aruângua[2], суахілі: Luangwa) — рака ў Афрыцы, у Замбіі, левы прыток Замбезі.
Хуткія факты Луангва, Характарыстыка ...
Луангва | |
---|---|
англ. Luangwa, суахілі Luangwa | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 770 км |
Басейн | 145 700 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля возера Ньяса |
• Каардынаты | 9°42′57″ пд. ш. 30°34′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Замбезі |
• Месцазнаходжанне | каля горада Луангва |
• Каардынаты | 15°37′12″ пд. ш. 30°25′16″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Замбезі |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі каля 770 км, плошча басейна 145,7 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на захад ад паўночнага ўскрайку возера Н'яса, у верхнім і сярэднім цячэнні абгінае з усходу горы Мучынга. Працякае па тэрыторыі Замбіі, у нізоўях з'яўляецца памежнай ракой паміж Замбія і Мазамбікам. Упадае ў раку Замбезі каля гарадоў Луангва (Замбія) і Зумба[1] (Мазамбік). Луангва — адна з самых буйных рэк Паўднёвай Афрыкі і адзін з галоўных прытокаў Замбезі.
Сілкаванне пераважна дажджавое. У сезон дажджоў (з снежня па май) моцна разліваецца, у сухі сезон моцна перасыхае. Рака часткова суднаходная.