From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́дзенскі раён (лат.: Ludzas rajons) — былы адміністрацыйны раён на ўсходзе Латвіі ў рэгіёне Латгалія. Межаваў з Балвскім, Резекненскім і Краслаўскім раёнамі Латвіі, а таксама з Пскоўскай вобласцю Расіі і Віцебскай вобласцю Беларусі. У 2009 годзе ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Лудзенскі раён быў падзелены на 4 краі: Лудзенскі, Карсаўскі, Цыблскі і Зілупскі .
Да 1917 года на тэрыторыі Лудзенскага раёна размяшчалася паўднёвая частка Люцынскага павета Віцебскай губерні . 11 лістапада 1959 года да Лудзенскага раёна быў далучаны Зілупскі раён[1], а 17 красавіка 1962 года — частка тэрыторыі скасаванага Карсаўскага раёна[2].
Транспартныя сувязі Лудзенскага раёна ажыццяўляліся праз чыгунку (248 км ад Рыгі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.