Латгалія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Латгаліяmap
Remove ads

Латгалія — усходні гісторыка-культурны рэгіён Латвіі. Займае прыкладна ¼ частку тэрыторыі краіны. Уключае 6 раёнаў з цэнтрамі: Балві, Лудза, Рэзэкнэ, Прэйлі, Даўгаўпілс, Краслава. Насельніцтва — латышы (уключна з латгальцамі), беларусы, рускія, палякі, яўрэі.

Хуткія факты Латгалія, Краіна ...

Жыхары Латгаліі аддаўна зведвалі працэсы моўна-культурнага аславяньвання (зрушчвання, збеларушчвання), у выніку гэтага на тэрыторыі Латгаліі цяпер астраўкі аўтахтонных, але ўжо беларускамоўных латгальцаў. У Індрскай, Піедруйскай (Прыдруйскай) і Робэжніекскай воласцях Краслаўскага раёна беларусы, паводле перапісу 2000 года, складаюць большасць насельніцтва. На працягу ХХ стагоддзя гэты пласт жыхароў Латгаліі найбольш актыўна пераймае рускую мову і русіфікуецца ў культурна-ідэнтычнасным сэнсе. Гістарычна беларуская гаворка рабіла ўплыў на латгальскую гаворку, у якой ёсць пласт руска-славянскіх запазычанняў. Многія з ранніх латгальскіх выданняў (у тым ліку Буквароў) друкаваліся друкарнямі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (полацкімі езуітамі, віленскімі базыльянамі).

Гістарычна раён уздоўж Заходняй Дзвіны ў Латвіі ўвайшоў у сферу ўплыву Полацкага княства. Палачане збіралі даніну з мясцовых плямёнаў латгалаў, пра што ўзгадвае ў сваёй «Хроніцы Інфлянтаў» Генрых Латвійскі.

Remove ads

Назва

Назва Латгалія ад назвы краю Latgala (у пісаных крыніцах XI—XIII стагоддзяў летьгола, Lethigalli, Лотыгола). Другі складнік gal- ад агульнабалцкага *galas «канец, край» (> мясціна, край, зямля). Той жа другі складнік і ў назве Зямгалія ("Паўночны край"), ад якой назва племені зямгалаў.

Першая аснова Lat- гідранімічнага паходжання, ад напэўна не ідэнтыфікаванай ракі з назвай тыпу *Lata / *Leta, якую параўноўваюць з літоўскімі гідронімамі Latava, Latuva, Lat-upis (рэкі), Lat-ežeris (возера), латышскімі (у задзвінскім Відзэмэ) Late, Lat-upe. Далей да індаеўрапейскага *lat- «цекці»[3]. Менавіта ад латгальскай назвы ("Краіна латаў") пайшла і назва народу латышоў і краіны Латвіі.

Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галіндыя, Натангія (прускія землі), Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)[4], Селія[5], Нальшаны, імаверна і Літва, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Sel-, Nal-š-, Liet-(u)v-[6]. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).

Remove ads

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads