Лё́гкі крэ́йсер — баявы надводны карабель, падклас крэйсераў, які з'явіўся ў пачатку XX стагоддзя, прадукт эвалюцыі бранепалубных крэйсераў пад уплывам вопыту руска-японскай вайны. Лёгкія крэйсеры з'яўляліся адносна буйнымі (у параўнанні з эсмінцамі, міннымі крэйсерамі і кананерскімі лодкамі) спецыялізаванымі артылерыйскімі караблямі з развітай бранявой абаронай, узбройваліся пераважна артылерыяй сярэдняга калібра. Прымалі актыўны ўдзел у марскіх бітвах Першай і Другой сусветных войнаў. Венна-марскі тэарэтык Альфрэд Мэхэн адводзіў лёгкім крэйсерам ролю разведчыкаў і знішчальнікаў варожага гандлю[1].

Развіццё падкласа адбывалася ў рамках дактрын нацыянальных ВМС і прыводзіла да вялікіх адрозненняў у прызначэнні і характарыстыках караблёў. Лонданскія марскія дагаворы 1930 і 1936 гадоў прывялі да выпрацоўкі вызначанага міжнароднага стандарту, але некаторыя адрозненні ўсё роўна захоўваліся. У гады Другой сусветнай вайны лёгкія крэйсеры ўжываліся для вырашэння самых разнастайных задач і дасягнулі высокай ступені дасканаласці.

Будаўніцтва лёгкіх крэйсераў спынілася да канца 1950-х гадоў. Спыненне развіцця лёгкіх крэйсераў было звязана са зменамі ў сродках і метадах узброенай барацьбы на моры.

Thumb
Брытанскі лёгкі крэйсер «Белфаст» на вечнай стаянцы ў Лондане, 2004 г.
Thumb
…і лёгкі крэйсер «Міхаіл Кутузаў» на вечнай стаянцы ў Наварасійску, 2005 г.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Федоров Н. В.. Взгляды адмирала Алфреда Мэхэна на военное кораблестроение(недаступная спасылка). Библиотека исторического факультета СПбГУ (18 жніўня 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2012. Праверана 17 ноября 2008.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.