![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/Lily_Gladstone_at_the_2024_Cannes_Film_Festival_%2528cropped%2529.jpg/640px-Lily_Gladstone_at_the_2024_Cannes_Film_Festival_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Лілі Гладстан
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гладстан.
Лілі Гладстан (нар. 2 жніўня 1986) — амерыканская актрыса індзейскага паходжання. Дэбютавала ў кіно ў фільме «Джымі Пікар» (2012) і працягнула супрацоўніцтва з рэжысёрам Келі Райхарт у незалежных фільмах «Некалькі жанчын» (2016) і «Першая карова» (2019). Яе роля ўладальніцы ранча ў фільме «Некалькі жанчын» прынесла ёй намінацыю на прэмію «Незалежны дух» за найлепшую жаночую ролю другога плана.
Хуткія факты Лілі Гладстан, Дата нараджэння ...
Закрыць
Гладстан працягвала з’яўляцца ў эпізодах серыялаў «Пакой 104» ад HBO (2017—2020), «Мільярды» ад Showtime (2019—2020) і «Псы рэзервацыі» ад FX (2022). У 2023 годзе яна сыграла Молі Бёркхарт у фільме Марціна Скарсэзэ «Забойцы кветкавага месяца».