Ліпеньскі крызіс
Міжнародны крызіс перад Першай сусветнай вайной / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́пеньскі кры́зіс (1914) — дыпламатычнае сутыкненне найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў летам 1914 года, якое прывяло да Першай сусветнай вайны.
28 чэрвеня 1914 года член сербскай нацыяналістычнай групоўкі «Млада Босна» Гаўрыла Прынцып застрэліў аўстрыйскага эрцгерцага, наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда і яго жонку, якія рабілі візіт у Боснію, далучаную да Аўстра-Венгрыі у 1908 годзе.
Аўстра-венгерскі ўрад прад'явіў Сербіі ультыматум з патрабаваннем пакараць вінаватых і дапусціць сваіх прадстаўнікоў да расследавання. Дыпламатычнай мэтай Аўстра-Венгрыі з'яўлялася паслабленне Сербіі як альтэрнатыўнай сілы на Балканах (перш за ўсё — у Босніі, дзе сербы складалі этнічную большасць) і ў паўднёвых раёнах самой Габсбургскай імперыі — Крайне. Меркавалася, што Аўстра-Венгрыя дасягне сваіх мэтаў пры дапамозе дыпламатыі або лакальнай вайны ў выпадку адхілення ультыматуму. Умовы ўльтыматума былі вытрыманыя ў рэзкіх танах.