From Wikipedia, the free encyclopedia
Магдэбургскія паўшар’і — знакаміты эксперымент нямецкага фізіка Ота фон Герыке для дэманстрацыі сілы ціску паветра і вынайдзенай ім паветранай помпы.
У эксперыменце выкарыстоўваліся «два медныя паўшар’і каля 14 цаляў (35,5 см) у дыяметры, полыя ўнутры і прыціснутыя адно да аднаго». З сабранай сферы выпампоўвалася паветра, і паўшар’і ўтрымліваліся ціскам вонкавай атмасферы.
У 1654 годзе ў Рэгенсбургу фон Герыке прадэманстраваў эксперымент Рэйхстагу ў прысутнасці імператара Фердынанда III. Пасля выпампоўвання са сферы паветра 16 коней, па 8 з кожнага боку, не змаглі разарваць паўшар’і. Невядома, ці выкарыстоўваліся коні з абодвух бакоў для большай відовішчнасці ці па няведанні самога фізіка, бо можна было замяніць палову коней нерухомым мацаваннем без страты сілы ўздзеяння на паўшар’і[1].
У 1656 годзе Герыке паўтарыў эксперымент у Магдэбургу, а ў 1663 годзе ў Берліне з 24 коньмі. У адпаведнасці з пазнейшымі разлікамі, для пераадолення сілы ціску неабходна было запрэгчы 13 моцных ламавікоў з кожнага боку[2].
Арыгінальныя паўшар’і захоўваюцца ў Нямецкім музеі (ням.: Deutsches Museum) у Мюнхене.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.