малдаўскі дваранскі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Магілы (Мавілы, малд.: Мовилешть, Movileşti, рум.: Movileşti, польск.: Mohyłowie) — малдаўскі баярскі род.
Родапачынальнікам паводле легенды быў Муцый Сцэвала. Паводле іншае легенды, Пурычэ, герольд ваяводы малдаўскага Стэфана III Вялікага, дапамог таму ў бітве ўзлезьці на свежага каня, за што замест прозвішча Purice («блыха») атрымаў прозвішча Movilă («холм»).
Першая гістарычная звестка пра род адносіцца да 1499. З цягам часу прадстаўнікі роду зрадніліся з княжацкай дынастыяй Мушацінаў. Каля 1534, падчас малдаўска-валашскіх смутаў, у ліку трох прэтэндэнтаў на валашскі пасад быў Майсей Магіла. У сярэдзіне XVI стагоддзя Іон Магіла займаў вышэйшую ў Малдаўскім княстве пасаду — лагафета, ён жа ажаніўся з дачкой малдаўскага ваяводы Пятра Рарэша — Марыяй. Яго сын Ерамей — гаспадар малдаўскі (1595—1606); другі сын, Георгій — мітрапаліт Малдаўскі; трэці, Сымон — гаспадар валашскі, бацька знакамітага мітрапаліта Пятра Магілы.
У 16—17 стстагоддзях прадстаўнікі роду пачалі ўцякаць ад турэцкага пераследу ў Польшчу. Неўзабаве яны зрадніліся з мясцовымі родамі, у тым ліку з Патоцкімі, Вішнявецкімі, Карэцкімі. Гэтак дачка Ераміі, Раіна, абаронца праваслаўя і заснавальніца манастыроў, была бабуляй караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Тамаша Карыбут-Вішнявецкага. У Польшчы яны таксама былі набілітаваны гербам Магіла. Ад 1634 Магілы больш не абвяшчалі пра свай прэтэнзіі на Малдаўскае княства.
Іон Магіла, ж. — Марыя (?—1614 ці 1616, Стамбул), д. Пятра Рарэша
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.