Маленькая міс Шчасце
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Маленькая міс Шчасце» (англ.: Little Miss Sunshine — літаральна «Маленькая міс Сонечнае ззянне») — амерыканская камедыйная драма 2006 года[10], рэжысёрскі дэбют у вялікім кіно рэкламных і музычных кліпмейкераў Валеры Фарыс[ru] і Джонатана Дэйтана[ru]. Сцэнарый напісаў Майкл Арндт[en], для якога гэта таксама стала дэбютнай працай. У фільме зняліся Эбігейл Брэслін[en], Тоні Калет[en], Грэг Кінір[en], Пол Дана[en], Алан Аркін і Стыў Карэл.
Маленькая міс Шчасце | |
---|---|
англ.: Little Miss Sunshine | |
Жанр | кінакамедыя[1], драматычны фільм[1], гомаэратызм у кіно[d] і роўд-муві[d][2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Deep River Productions[d] |
Працягласць | 98 хв. |
Бюджэт | 8 000 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 20 студзеня 2006[3], 6 верасня 2006[1] і 30 лістапада 2006[9] |
IMDb | ID 0449059 |
Афіцыйны сайт |
Прэм’ера фільма адбылася 20 студзеня 2006 года на кінафестывалі «Сандэнс»[11], дзе карціна ўдастоілася авацыі стоячы. Фільм стаў адным з галоўных кінахітоў 2006 года, як сярод гледачоў, так і сярод крытыкаў. Карціна атрымала больш за 70 кінаўзнагарод, сярод якіх дзве прэміі «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» і «Найлепшы акцёр другога плана».