From Wikipedia, the free encyclopedia
Мангола-Маньчжурскі стэп — засушлівы стэп, размешчаны ў Манголіі і поўначы Кітая.
Мангола-Маньчжурскі стэп мае плошчу 887 300 км². Экарэгіён мае форму вялікага паўмесяца вакол пустыні Гобі, распасціраецца па тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Манголіі, усходняй часткі Унутранай Манголіі, Усходняй і Цэнтральнай Маньчжурыі і на паўднёвым захадзе на Паўночна-Кітайскай раўніне. На паўночным усходзе і поўначы Селенга-Архонскі і Даурскі лесастэп утвараюць пераходную зону паміж стэпам і лясамі Сібіры на поўначы. На ўсходзе і паўднёвым усходзе стэп пераходзіць да ўмераных лісцевых і змешаных лясоў, у тым ліку змешаных лясоў Маньчжурыі, лісцевых лясоў Паўночна-Кітайскай раўніны і Цэнтральна-кітайскага лёсавага плато змешаных лясоў. На паўднёвым захадзе стэп распаўсюджваецца да ракі Хуанхэ, праз стэп плато Ордас.
Дамінуючай флорай з’яўляюцца некалькі відаў кавыля: Stipa baicalensis, Stipa capillata, Stipa grandis; аўсяніца валіская (Festuca valesiaca), Festuca ovina, Aneurolepidium chinense, Filifolium sibiricuman, і Cleistogenes sqarrosa.
Паўднёва-заходнія схілы хрыбта Вялікі Хінган маюць шыракалістыя лясы Quercus mongolica, або лісцевыя лясы таполяў Populus davidiana і Populus suaveolens, Betula platyphylla і Salix rorida.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.