Таполя

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Таполя
Remove ads

Таполя[2] (Populus) — род лістападных дрэў сямейства вярбовых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Дрэвы вышынёй да 40 м, дыяметрам да 2 м. Крона шатрападобная, яйкападобная або пірамідальная. Лісце шырокае, чараньковае, ланцэтнае, рамбічнае або дэльтападобнае. Кветкі ў звіслых цыліндрычных каташках, ветраапыляльныя. Плод — каробачка.

Светлалюбныя, хуткарослыя, газа- і дымаўстойлівыя дрэвы.

Арэал

На Беларусі распаўсюджаны таполя белая, або серабрыстая (Populus alba), ясакар (Populus nigra) і асіна (Populus tremula). Растуць у далінах рэк, у лясах, хмызняках; вырошчваюцца як дэкаратыўныя. Цвітуць у красавіку-маі.

У садах і парках больш за 10 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраны таполі канадская (Populus ×canadensis), пірамідальная (Populus pyramidalis), лаўралістая (Populus laurifolia), бальзамічная (Populus balsamifera), Сімана, або кітайская (Populus simonii), валасістаплодная (Populus trichocarpa).

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Entry for Populus L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 21 кастрычніка 2010.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads