Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ням.: Mark der Deutschen Demokratischen Republik, скар. Mark der DDR, DDR-Mark, таксама называлася Deutsche Mark) — грашовая адзінка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Была ўнутранай неканвертоўнай валютай; увоз і вываз былі забароненыя і караліся штрафам.
Марка ГДР Mark der DDR | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Код ISO 4217 | DDM | ||||
Эмітэнт | ГДР | ||||
Уведзена | 1948 год | ||||
Замяніла | Рэйхсмарка Рэнтная марка Марка Саюзнага ваеннага камандавання | ||||
Вынята | 1990 год | ||||
Заменена на | Нямецкая марка | ||||
Складалася з | 100 Пфеніг | ||||
Абрэвіятура | DDM | ||||
Манеты | 1, 5, 10, 20, 50 пфенігаў 1, 2, 5, 10, 20 марак | ||||
Банкноты | 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 марак | ||||
Цэнтральны банк | Дзяржаўны банк ГДР | ||||
Абменны курс | |||||
1 рэйхсмарка | = 1 DDM[1] DDM | ||||
1 DEM | = 1—3 DDM DDM |
Пасля Другой сусветнай вайны пераможаная саюзнікамі Германія была падзелена на чатыры зоны акупацыі: амэрыканскую, брытанскую, французскую і савецкую. У заходніх зонах 20 чэрвеня 1948 года ў аднабаковым парадку была ўведзена Нямецкая марка (ФРГ) (ням.: Deutsche Mark). У якасці рэакцыі ў адказ 24 чэрвеня 1948 года ў савецкай зоне была заснаваная свая грашовая адзінка. Нямецкая марка (ням.: Deutsche Mark) савецкай зоны (пазней ГДР) ў 1974 годзе была перайменаваная ў марку ГДР (ням.: Mark der DDR) і праіснавала да 1990 года[2].
Марка выпускалася з 1948 года Нямецкім эмісійным банкам і з 1968 года — Дзяржаўным банкам ГДР. Грашовая адзінка мела наступныя афіцыйныя назвы:
- Нямецкая марка Нямецкага эмісійнага банка (Deutsche Mark, DM) — з 24 ліпеня 1948 года па 31 ліпеня 1964 года.
- Марка Нямецкага эмісійнага банка (Mark der Deutschen Notenbank, MDN) — з 1 жніўня 1964 года па 31 снежня 1967 года.
- Марка (Mark, M) Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (Марка ГДР) — з 1 студзеня 1968 года па 30 чэрвеня 1990 года.
У 1 марцы — 100 пфенігаў (Pf).