From Wikipedia, the free encyclopedia
Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ням.: Mark der Deutschen Demokratischen Republik, скар. Mark der DDR, DDR-Mark, таксама называлася Deutsche Mark) — грашовая адзінка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Была ўнутранай неканвертоўнай валютай; увоз і вываз былі забароненыя і караліся штрафам.
Марка ГДР Mark der DDR | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
Код ISO 4217 | DDM | |||
Эмітэнт | ГДР | |||
Уведзена | 1948 год | |||
Замяніла | Рэйхсмарка Рэнтная марка Марка Саюзнага ваеннага камандавання | |||
Вынята | 1990 год | |||
Заменена на | Нямецкая марка | |||
Складалася з | 100 Пфеніг | |||
Абрэвіятура | DDM | |||
Манеты | 1, 5, 10, 20, 50 пфенігаў 1, 2, 5, 10, 20 марак | |||
Банкноты | 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 марак | |||
Цэнтральны банк | Дзяржаўны банк ГДР | |||
Абменны курс | ||||
1 рэйхсмарка | = 1 DDM[1] DDM | |||
1 DEM | = 1—3 DDM DDM |
Пасля Другой сусветнай вайны пераможаная саюзнікамі Германія была падзелена на чатыры зоны акупацыі: амэрыканскую, брытанскую, французскую і савецкую. У заходніх зонах 20 чэрвеня 1948 года ў аднабаковым парадку была ўведзена Нямецкая марка (ФРГ) (ням.: Deutsche Mark). У якасці рэакцыі ў адказ 24 чэрвеня 1948 года ў савецкай зоне была заснаваная свая грашовая адзінка. Нямецкая марка (ням.: Deutsche Mark) савецкай зоны (пазней ГДР) ў 1974 годзе была перайменаваная ў марку ГДР (ням.: Mark der DDR) і праіснавала да 1990 года[2].
Марка выпускалася з 1948 года Нямецкім эмісійным банкам і з 1968 года — Дзяржаўным банкам ГДР. Грашовая адзінка мела наступныя афіцыйныя назвы:
У 1 марцы — 100 пфенігаў (Pf).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.