Ма́рцін Ва́йнэк (ням.: Martin Weinek; нар. 1964, Леабен, Аўстрыя) — акцёр тэатра і кіно, вядомы па ролі інспектара Фрыца Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс».

Хуткія факты Марцін Вайнек, Імя пры нараджэнні ...
Марцін Вайнек
Martin Weinek
Імя пры нараджэнні Марцін Вайнек
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1964(1964-06-30) (60 гадоў)
Месца нараджэння Леабен, Аўстрыя
Грамадзянства Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Прафесія
Кар’ера 1986 — цяперашні час
IMDb 0918194
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

У 19831986 Вайнэк вывучаў акцёрскае майстэрства пад кіраўніцтвам прафесара Ёста, потым граў у розных венскіх тэатрах. У кіно дэбютаваў у эпізадычнай ролі ліфцёра ў фільме Паслясезонне (ням.: Nachsaison).

Праз год акцёр прыняў удзел у тэатральным фестывалі ў Рэклінгхаўзене, дзе згуляў адну з галоўных роляў у спектаклі Гяорга Мітэндрайна Der Lechner Edi schaut ins Paradies па п'есе Юры Сойфера. Вайнэк таксама зняўся ў фільме рэжысёра Дзітэра Бернера «смеццеманія» ў ролі смеццеўборшчыка.

У 19881989 Вайнэк гуляе ў тэатры імя Юры Сойфера ў Вене, а таксама ў іншых невялікіх трупах, дзе таксама выступае ў ролі рэжысёра, пастаноўшчыка, прадзюсара. Пасля здымак у 1989 у серыяле Calafati Joe ён атрымаў пасаду кіраўніка Гернальзерскага тэатра ў Вене. З 1999 грае ролю інспектара Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Здымаецца таксама і ў іншых фільмах.

У вольны ад здымак час акцёр разам з жонкай Евай займаюцца вінаробствам. Супругі валодаюць вінаграднікам плошчай у шэсць гектараў непадалёк ад Хайлігенбруна.

Фільмаграфія

  • 1989: тэлесерыял Calafati Joe
  • 19992008: Камісар Рэкс, тэлесерыял — роля Фрыца Кунца
  • 2004: Silentium
  • 2005: Grenzverkehr
  • 2006: адна з серый у Unter weißen Segeln
  • 2007: адна з серый у Die Rosenheim-Cops

Зноскі

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.