From Wikipedia, the free encyclopedia
Мегрынская ГЭС (таксама вядомая як Аракская ГЭС) — ГЭС, якая будуецца, на рацэ Аракс, блізу горада Мегры на мяжы Арменіі і Ірана. Будаванне пачата 8 лістапада 2012 года, тэрмін здачы — 2017 год. ГЭС будзе выпрацоўваць штогод 793 млн кВтч электраэнергіі. Разліковая магутнасць Мегрынскай ГЭС павінна скласці 130 МВт[1].
Мегрынская ГЭС | |
---|---|
Краіна | Арменія, Іран |
Месцазнаходжанне | |
Рака | Аракс |
Каскад | Араксінскі |
Статус | будуецца |
Гады ўводу агрэгатаў | 2017 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Разнавіднасць электрастанцыі | дэрывацыйная |
Электрычная магутнасць, МВт | 130 (100?) |
Асноўныя збудаванні | |
Вышыня плаціны, м | 40 |
Даўжыня плаціны, м | 100 |
Шлюз | не |
На карце | |
Агадана, што на Араксе будзе пабудаваны каскад з дзвюх дэрывацыйных ГЭС, пры гэтым Мегрынская ГЭС будзе размешчана ў Арменіі, а другая (Карачыларская) — у Іране. Кошт праекта будавання ГЭС на армянскім боку ацэньваецца ў 323 млн долараў.
Міжурадавыя пагадненні пра будаванне станцыі былі падпісаны ў 2007 і 2008 гадах[2]. 14 красавіка 2009 года падчас візіту прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна ў Іран быў падпісаны мемарандум пра паразуменне адносна схемы фінансавання будавання Мегрынскай ГЭС. Патрэбнае фінансаванне цалкам падасць Іран у памен на права на працягу 15 гадоў з моманту завяршэння будавання ГЭС задарма атрымваць усю электраэнергію, выпрацаваную ГЭС. Толькі пасля гэтага Мегрынская ГЭС пяройдзе пад кіраванне Арменіі[3][2].
8 лістапада 2012 года адбылася цырымонія закладкі капсулы ў падмурак будучай ГЭС. На цырымоніі быў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян і міністр энергетыкі Ірана, сустаршыня армяна-іранскай міжурадавай камісіі Маджыд Намджу[4].
У снежні 2015 года Іран прапанаваў скараціць магутнасць ГЭС да 100 МВт[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.