Аракс
рака ў Арменіі і Азербайджане From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аракс (арм.: Արաքս(Aɹakʰs), азерб.: Araz, перс.: ارس, турэцк.: Aras, курд.: Erez) — рака ў Закаўказзі (вытокі і вярхоўі ў межах Армянскага нагор’я на тэрыторыі Турцыі, нізоўі і вусце ў межах Кура-Араксінскай нізіны ў Азербайджане, на значным працягу сярэдняй плыні па Араксе праходзяць межы Арменіі, кантраляванай непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай тэрыторыі і Азербайджана з Турцыяй і Іранам).
Аракс — найбуйнейшы правы прыток Куры.
Даўжыня — 1075 км, плошча вадазборнага басейна — 102 тыс. км². Сярэдні расход вады — 285 м³/с. Несуднаходны. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Араксе размешчаны азербайджана-іранскі гідратэхнічны комплекс «Аракс». Сярод прытокаў: Арпа (Усходні Арпачай).
Да басейна Аракса належыць 76 % тэрыторыі Арменіі.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads