![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Flag_of_Mercosur.svg/langbe-640px-Flag_of_Mercosur.svg.png&w=640&q=50)
Меркасур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Mercosur або Mercosul (ісп.: Mercado Común del Sur, парт.: Mercado Comum do Sul, гуар.: Ñemby Ñemuha, англ.: Southern Common Market) — агульны рынак краін Паўднёвай Амерыкі, эканамічнае і палітычнае пагадненне паміж Аргенцінай, Бразіліяй, Уругваем, Парагваем (членства прыпынена 29.06.2012 да красавіка 2013), і Венесуэлай. Заснаваны ў 1991 годзе на падставе Асунсьёнскага дагавора, які быў пазней зменены і абноўлены ў 1994 годзе дагаворам у Ору-Прэту, які ў сваю чаргу вызначыў структуру МЕРКАСУР.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Flag_of_Mercosur.svg/640px-Flag_of_Mercosur.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/MERCOSUR-URUGUAY_%289271783362%29.jpg/640px-MERCOSUR-URUGUAY_%289271783362%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/MERCOSUR_%28orthographic_projection%29.svg/320px-MERCOSUR_%28orthographic_projection%29.svg.png)
Мэта пагаднення — садзейнічанне свабоднаму гандлю, гнуткаму руху тавараў, насельніцтва і валюты краін-удзельніц аб'яднання. Гуарані, партугальская і іспанская мовы прызнаныя афіцыйнымі. МЕРКАСУР і Андская супольнасць нацый у цяперашні час - асноўныя мытныя саюзы, звязаныя з саюзам нацый, якія спрыяюць працэсам эканамічнай інтэграцыі ў Паўднёвай Амерыцы.
МЕРКАСУР паўстаў у 1985 годзе, калі прэзідэнты Аргенціны Рауль Альфонсін і Бразіліі Жазэ Сарней падпісалі Праграму эканамічнай інтэграцыі і супрацоўніцтва Аргенціна-Бразілія або PICE (парт. Programa de Integração e Cooperação Econômica Argentina-Brasil, ісп. Programa de Integración y Cooperación Económica Argentina-Brasil). Праграма таксама прапанавала Гауча ў якасці валюты для рэгіянальнага гандлю.
У МЕРКАСУР засяроджана 55,3% насельніцтва краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (больш за 300 млн чал.), 40% прамых замежных інвестыцый, 33% аб'ёму знешняга гандлю краін рэгіёну. Сукупны аб'ём ВУП удзельнікаў аб'яднання дасягае 3,3 трл.дол. Аб'яднанне ўяўляе сабой па памерах і эканамічнаму патэнцыялу другі пасля ЕС мытны саюз і трэцюю пасля ЕС і НАФТА зону свабоднага гандлю.