Мыс Дзяжнёва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мыс Дзяжнёва — крайні ўсходні пункт Чукоцкага паўвострава і, адпаведна, крайні ўсходні мацерыковы пункт Расіі і ўсёй Еўразіі. Ізаляваны плоскавяршынны горны масіў вышынёй да 741 м, які стромка абрываецца да мора. Знаходзіцца ў Берынгавым праліве, які злучае Паўночны Ледавіты акіян (Чукоцкае мора) з Ціхім акіянам (Берынгава мора). Ад мыса Дзяжнёва да мыса Прынца Уэльскага (Аляска) — крайняга заходняга мацерыковага пункта Паўночнай Амерыкі — 86 км, а да касы, што размешчана побач, менш 82 км.
Хуткія факты Мыс Дзяжнёва, Акваторыя ...
Мыс Дзяжнёва | |
---|---|
66°04′45″ пн. ш. 169°39′07″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Суб'ект | Чукоцкая аўтаномная акруга |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць