кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Мінігайла (згадваецца з 1387 — памёр, напэўна, у 1413 ці неўзабаве) — літоўскі баярын, староста ашмянскі (1387—1399), староста вялёнскі (1412), кашталян віленскі (1413).
Міхал Мінігайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Крысцін Осцік | ||||||
Нараджэнне | XIV стагоддзе | ||||||
Смерць | каля 1419 |
Сын нейкага Гедыгольда (не блытыць з мінігайлавым сучаснікам Гедыгольдам-Юрыем) і брат Сурвілы. Пісаўся «з Дзявенішак» (цяпер вёска Шальчынінкайскага р-на Літвы), за 12 км ад якіх ёсць вёска Сурвілішкі (Іўеўскі р-н Беларусі), напэўна звязаная з мінігайлавым братам.
Сярод сведкаў у дакументах вялікага князя Вітаўта подпіс Мінігайлы стаіць раней за подпісы такіх значных баяраў як Войцех Манівід і Братоша, што сведчыць пра яго вялікую вагу сярод тагачаснай арыстакратыі. На Гарадзельскай уніі Мінігайла прыняў герб «Равіч».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.