Надзе́я Васі́леўна Румя́нцава (9 верасня 1930, сяло Патапава, Смаленская вобласць8 красавіка 2008, Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно.

Хуткія факты Надзея Васілеўна Румянцава, Род дзейнасці ...
Закрыць

Біяграфія

Надзея Румянцава нарадзілася 9 верасня 1930 года ў вёсцы Патапава (Смаленская вобласць) у сям’і правадніка на чыгунцы Васіля Рыгоравіча Румянцава і хатняй гаспадыні Надзеі Усеваладаўны Румянцавай.

Пасля школы Румянцава паступіла ў дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага. На экзаменах прачытала маналог Фамусава, што і вызначыла яе лёс. Актрыса і педагог Вольга Пыжова ўскладала на Румянцаву вялікія надзеі, таму ўзяла яе з сабой ва УДІК (ВГИК), куды з часам перайшла працаваць.

Надзея Румянцава ў выніку скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінаматаграфіі, але да таго часу яна ўжо была знанай актрысай у амплуа «травесці». Яна ўжо шмат працавала на сцэне Цэнтральнага дзіцячага тэатра і знялася ў фільмах «Навстречу жизни» і «Алёша Птицын вырабатывает характер». Пасля кінафільма «Королева бензоколонки» усе маленькія кірпаносыя дзяўчынкі пазналі, што і яны могуць стаць кіназоркамі.

У 1955 годзе Надзея Румянцава паступіла на службу ў Тэатр-студыю кінаакцёра. Праз 6 гадоў яна знялася ў фільме «Девчата», які прынес ёй сусветную славу. Пасля «Девчат» здымалася яшчэ агулам у 24 фільмах. Агучвала некалькі кінароляў: яе голасам размаўляе Ніна ў «Кавказской пленнице» і Ніколь у «Как украсть миллион».

У канцы 1960-х на доўгі час перастала здымацца ў кіно, бо жыла за мяжой, суправаджаючы ў замежных камандзіроўках свайго мужа, дыпламата Вілі Хштаяна. Дачка Карына нарадзілася ў Малайзіі.

Пасля вяртання ў СССР удала склалася кар’ера на тэлебачанні: кожная нядзельная раніца тэлевізійны «Будильник», вядучай якога была Надзея Васільеўна, абуджаў тысячы савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак. Прымала ўдзел у агучванні агульнавядомых у СССР мультыплікацыйных фільмаў «38 папугаяў», «Прывітанне мартышцы», «Бабуля ўдава». Знялася ў эпізадычных ролях яшчэ ў некалькіх кінакарцінах, працягнула агучваць фільмы.

Па словах блізкай сяброўкі Галіны Пешкавай, «Румянцава даўно адышла ад кінематаграфічных спраў,… увесь час прысвячала сям’і мужу і дачцэ Карыне». За два гады да смерці Надзея Васільеўна знялася ў апошняй у сваім жыцці тэлепраграме «Лінія жыцця» на канале «Культура».

Надзея Васільеўна апошнія гады пакутавала ад сур’ёзнага анкалагічнага захворвання мозгу. У 1996 годзе двое злодзеяў спрабавалі абрабаваць кватэру. Злодзеяў затрымаў Хштаян (у маладосці займаўся адзінаборствамі), але адзін з злодзеяў паспеў нанесці Надзеі Васільеўне ўдар па галаве. Да канца жыцця Надзею Васільеўну пераследвалі моцныя болі.

Надзея Румянцава сканала ў адной з маскоўскіх клінік, у аўторак увечары 8 красавіка 2008 года ў 21:40 па маскоўскім часе, ва ўзросце 77 год.

Побач з ёй увесь апошні тыдзень знаходзіўся яе муж Вілі Хштаян.

Грамадзянская паніхіда адбылася 12 красавіка 2008 года ў 11:00 у Белай зале Дома кіно, у 14:00 прайшло адпяванне ў Галоўным храме на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.