Гагарынскі раён (Смаленская вобласць)
муніцыпальны раён у Смаленскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гагарынскі раён (руск.: Гага́ринский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўночным усходзе Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Гагарын.
Remove ads
Геаграфія
Мяжуе на поўначы з Цвярской вобласцю, на паўночным захадзе з Сычоўскім раёнам, на захадзе з Навадугінскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Вяземскім раёнам, на поўдні з Цёмкінскім раёнам, на ўсходзе з Маскоўскай вобласцю. Плошча раёна — 2904 км².
На тэрыторыі раёна знаходзіцца крайні ўсходні пункт Смаленскай вобласці (4 км на ўсход ад вёскі Запрудня) 55°35′39″ пн. ш. 35°23′19″ у. д.HGЯO. Большую частку раёна займаюць Гжацка-Рузскае і Гжацка-Процвінскае ўзвышшы. На захадзе размешчана Гжацка-Вазузская (Сычоўская) нізіна. У межах тэрыторыі знаходзіцца вялікая частка найбуйнейшага ў галіне Вазузскага вадасховішча і Яўзскае вадасховішча, якія ўваходзяць у склад Вазузскай гідрасістэмы.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Гжаць, Яўза, Алеля, Пятроўка. У межах раёна знаходзіцца частка верхняга цячэння ракі Масква. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне-і моцнападзолістыя глебы на марэнах, па схілах — дзярнова-моцна- і сярэднепадзолістыя на лёсападобных суглінках, у нізінах — дзярнова-моцнападзолістыя з плямамі дзярнова-падзолістых глеевых. Лясы займаюць 42,2 % тэрыторыі.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads