Нарбулінка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарбулінка (тыб. ནོར་བུ་གླིང་ཀ་, Вайлі Nor-bu-gling-ka; літаральна: «Каштоўны парк») — палац і парк у Лхасе (Тыбет), заснаваны ў 1754 годзе. З'яўляўся летняй рэзідэнцыяй Далай-лам з 1780 па 1959 год, калі Далай-лама XIV вымушана пакінуў Тыбет. У 2001 годзе ўключаны ў «гістарычны ансамбль палаца Патала» і з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1]. Палац Нарбулінка быў пабудаваны Далай-ламам VII і служыў як адміністрацыйны і рэлігійны цэнтр.
Славутасць | |
Нарбулінка | |
---|---|
29°39′08″ пн. ш. 91°05′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
- Пра інстытут за захаванне тыбецкай культуры гл. Інстытут Нарбулінка.
Палац Нарбулінка размешчаны ў заходняй частцы Лхасы, на паўднёвы захад ад палаца Патала. Нарбулінка займае плошчу ў 36 акраў і лічыцца самым вялікім штучным паркам Тыбета.[2]
Улетку і ўвосень паркі ў Тыбеце, у тым ліку Нарбулінка, становяцца цэнтрамі забаў з танцамі, спевам, музыкай і ўрачыстасцямі.[3][4] У Нарбулінцы праводзіцца штогадовае Свята ёгурта.
Падчас уварвання ў Тыбет ў 1950 годзе шэраг будынкаў палацавага комплексу былі пашкоджаны. Працы па рэканструкцыі будынкаў і аднаўленню садоў і азёр былі ініцыяваны ўрадам КНР у 2003 годзе.[5]