Народны інструментальны ансамбль — устойлівая група народных музыкантаў, аб’яднаных сумесным выкананнем. Народныя вызначэнні на Беларусі — музыкі, музыка, капэла, кампанія, гурт, скамарохі. Назва «траістая музыка», вядомая ў спецыяльнай літаратуры, у народным асяроддзі не выяўлена. Ансамблевая ігра, якая суправаджала вяселлі, ігрышчы і іншыя народныя святкаванні,— адна з даўніх форм беларускага народнага выканальніцтва.

Традыцыйныя народны інструментальны ансамбль невялікага складу (з 2—4 інструментаў). Некаторыя з папулярных у мінулым інструментальных саставаў (дуда і скрыпка, скрыпка і вугольнік, скрыпка і басэтля, 3 скрыпкі і інш.) зніклі з ужытку. У наш час ёсць ансамблі з інструментаў адной групы (2 скрыпкі; скрыпка і балалайка; скрыпка і цымбалы) і розных (скрыпка і бубен; гармонік і скрыпка; скрыпка і кларнет; цымбалы і гармонік; скрыпка, цымбалы, гармонік і турэцкі барабан і інш.). У цэнтр. і заходніх рэгіёнах Беларусі пашыраны ансамблі большага складу — «аркестры» (скрыпкі, гармонік, балалайка, кларнет, барабан і бразготка; скрыпкі, цымбалы, баян, кларнет, бубен і інш.). Існуюць народныя духавыя аркестры, якія, як і «аркестры», часцей сустракаюцца ў невялікіх гарадах, пасёлках, вялікіх вёсках і абслугоўваюць значную тэрыторыю. Рэпертуар народных інструментальных ансамбляў ўключае вясельныя маршы, традыцыйныя і сучасныя танцы і песні. У ансамблі дакладна вызначаны функцыі кожнага выканаўцы: напрыклад, у ансамблі з дзвюх скрыпак і бубна першы скрыпач «трымае вярхі», другі — «туруе» (суправаджае), бубніст— «паддае тахціку» (ад-бівае такт), «выбівае рытм»; у ансамблі са скрыпкі і цымбалаў скрыпач «вядзе матыў», цымбаліст спалучае меладычна-падгалосачную, рытмічную і гарманічную функцыі. У народным інструментальным ансамблі рэалізуюцца розныя прынцыпы спалучэння ансамблевых галасоў — поліфанічны (падгалосачнага, кантрастнага відаў) і гамафонна-гарманічны з элементамі скрытай паліфаніі. Гэтыя прынцыпы фарміраваліся ў залежнасці ад мясцовых традыцый песенна-харавога шматгалосся, тыпу ансамбля і жанру музыкі, якая выконваецца. У апошні час назіраецца тэндэнцыя да значнай рухомасці ансамблевых саставаў, якая абумоўлена знікненнем многіх традыцыйных інструментаў, актыўным асваеннем народнымі музыкантамі новых (баяна, акардэона, саксафона, электрагітары), спалучэннем у адным ансамблі традыцыйных нар. інструментаў з прафесійнымі (напр., гармонік, труба, бубен; увядзенне ў склад пар. духавога аркестра скрыпкі і гармоніка), пашырэннем мяшаных вакалына-інструментальных ансамбляў.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.