From Wikipedia, the free encyclopedia
У Паўднёвым Судане па розных ацэнках пражывае ад 9 да 12 млн чалавек. Большасць насельніцтва складаюць нілоцкія народы, што належаць да негроіднай расы і вызнаюць хрысціянства або мясцовыя анімічныя вераванні, у адрозненне ад арабскага мусульманскага насельніцтва Судана.
Паўднёвы Судан — вельмі маладая краіна і ў сэнсе сярэдняга ўзросту: амаль палову насельніцтва складаюць дзеці да 15 гадоў. Гэта абумоўлена традыцыйна высокай для трапічнай Афрыкі нараджальнасцю (каля 40 на 1000 чал.). А вось па ўзроўні смяротнасці (20 на 1000) і эміграцыі (10 на 1000) Паўднёвы Судан пераўзыходзіць нават сваіх суседзяў, што абумоўлена бясконцым міжэтнічным гвалтам. Такім чынам, тэмпы росту насельніцтва выходзяць дастаткова невысокімі. Паводле звестак на снежань 2018, 2,2 млн паўднёвых суданцаў знайшлі прытулак ва Угандзе, Кеніі, Эфіопіі, Судане і інш..[1] Гэта, а яшчэ недзеяздольнасць уладаў, не дазваляюць палічыць колькасць насельніцтва краіны, таму на пачатак 2019 ацэначныя дадзеныя ў сеціве вар’іруюцца ад 10 да 12,5 млн.чал.[2]
Большасць насельніцтва адносіцца да нілоцкіх народаў ніла-сахарскай моўнай сям’і. Паўднёвы Судан з’яўляецца домам для прыблізна 60 этнічных груп, буйнейшымі з якіх з’яўляюцца
Афіцыйнай мовай краіны з’яўляецца англійская. Большасць жыхароў Паўднёвага Судана размаўляе на мностве нілоцкіх моў, найбуйнейшай з якіх з’яўляецца мова дзінка; а таксама адамава-ўбангійскіх, центральнасуданскіх і іншых мовах і гаворак.
Большасць паўднёвых суданцаў вызнае хрысціянства або мясцовыя анімічныя вераванні, у адрозненне ад арабскага мусульманскага насельніцтва паўночнага Судана.
Грамадзянскія войны і канфлікты, што амаль не сціхаюць апошнія шэсць дзесяцігоддзяў, прывялі да таго, што ў краіне налічваецца 4 млн унутрана перамешчаных асоб (а гэта кожны трэці жыхар!), з іх 1,9 млн былі вымушаны пакінуць родныя дамы падчас апошняга канфлікту (2016-18).[3] Большасць паўднёвых суданцаў пражывае ў сельскай мясцовасці, узровень урбанізацыі тут не дасягае і 20 %. Менавіта таму тэмпы росту гарадскога насельніцтва ў краіне самыя высокія ў свеце (4 % у 2015—2020). У сталіцы пражываюць 370 тыс.чал.; больш за 100 тыс. жыве ў Ваў, Малакале і Ямбіа.[4]
Большасць дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў не наведваюць школу, а 84 % жанчын непісьменныя.
Насельніцтва Паўднёвага Судана на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.