Неверагодны містар Фокс (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Невераго́дны мі́стар Фокс» (англ.: Fantastic Mr. Fox) — лялечны мультфільм Уэса Андэрсана, зняты па аднайменнай кнізе Роальда Даля. Гэта першы мультыплікацыйны фільм Андэрсана. Прэм’ера фільма адбылася 14 кастрычніка 2009 года ў межах Лонданскага кінафестывалю. Займае 15 месца ў спісе самых касавых лялечных мультфільмаў.
Неверагодны містар Фокс | |
---|---|
Fantastic Mr. Fox | |
Жанр | кінакамедыя, экранізацыя рамана[d], лялечны фільм[d], меладрама[d] і баявік |
Рэжысёры | |
Прадзюсары | |
На аснове | Fantastic Mr Fox[d] |
Аўтары сцэнарыя | |
Кампазітары | |
Аператар | |
Краіна | |
Дыстрыбутар | InterCom[d], Netflix, Disney+[d] і 20th Century Fox |
Працягласць | 87 хв. |
Бюджэт | 40 000 000 $[1] |
Зборы | 21 002 919 $[1] і 46 474 181 $[1] |
IMDb | ID 0432283 |
Папярэдні мультфільм | The Darjeeling Limited[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галоўных персанажаў агучвалі: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Джэйсан Шварцман, Біл Мюрэй і Уілем Дэфо. У 2010 годзе мультфільм быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы саўндтрэк» і «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Створаны ўручную ў характэрнай аўтарскай манеры Уэса Андэрсана анімацыйны фільм расказвае пра незвычайнага бацьку лісінай сям’і. Адбіваючыся ад нападкаў раз’юшаных яго выхадкамі фермераў, містар Фокс сустракае прыгоды, у якіх яму трэба не толькі аднавіць сваё добрае імя, але і выратаваць сваю сям’ю[2].