Ніжненямецкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ні́жненяме́цкая мова (саманазва: Plattdüütsch, Nedderdüütsch) — мова інгвеонскай падгрупы[1] заходнегерманскай групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям'і, распаўсюджаная пераважна на поўначы Германіі і ўсходзе Нідэрландаў. Паходзіць ад ранняе формы старажытнасаксонскае мовы. Колькасць носьбітаў — прыкладна 5 млн чал.
Ніжненямецкая мова | |
---|---|
Саманазва | Plattdüütsch, Nedderdüütsch |
Краіны | Германія, Нідэрланды, Данія, Бразілія, ЗША, Канада |
Рэгіёны | Паўночная Еўропа, у меншай ступені — Амерыка |
Афіцыйны статус | — |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | nds |
ISO 639-3 | nds |
WALS | lge |
Ethnologue | nds |
IETF | nds |
Glottolog | lowg1239 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Гістарычна тэрыторыя распаўсюджання ніжненямецкае мовы ўключала ў сябе сучасныя поўнач Польшчы, Калінінградскую вобласць Расіі і частку паўднёвае Літвы, аднак носьбіты мовы з гэтых рэгіёнаў былі выселены па заканчэнні Другой сусветнай вайны. Ніжненямецкая мова была таксама мовай нямецкіх супольнасцей краін Балтыі.
Ніжненямецкая мова была лінгва-франка Ганзейскага саюза і аказала значны ўплыў на мовы скандынаўскае групы германскае галіны (нарвежская, шведская, дацкая, фарэрская, ісландская мовы).