Ордэн «За храбрасць» (Балгарыя)
ваенны ордэн Балгарыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн «За храбрасць» (балг.: Орден «За храброст».) — дзяржаўная ўзнагарода Княства, а з 1908 года — Царства Балгарыі. Ордэн быў уведзены Указам князя Аляксандра Батэнберга 1 студзеня 1880 года для заахвочвання вайскоўцаў, якія праявілі мужнасць і гераічнасць на полі боя.
Хуткія факты Ордэн «За храбрасць», Арыгінальная назва ...
Ордэн «За храбрасць» | |||
---|---|---|---|
Орден «За храброст» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Орден «За храброст» | ||
Краіна | Балгарыя | ||
Тып | ордэн | ||
Дата заснавання |
царскі: 1 студзеня 1880 года[1] рэспубліканскі: 13 чэрвеня 2003 года[2] |
||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая |
княжацкая няма царская Ордэн Святых Роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія рэспубліканская мае асаблівы статус |
||
Малодшая |
княжацая і царская Ордэн Святога Аляксандра рэспубліканская мае асаблівы статус |
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Ордэн быў скасаваны 15 верасня 1946 года, пасля запанавання ў Балгарыі камуністычнага ўрада, аднак узнагароджаныя раней атрымлівалі знакі да 1950 года. Яго змяніў падобны рэспубліканскі ордэн, які існаваў у трох ступенях.
13 чэрвеня 2003 года з некаторымі змяненнямі ордэн быў адноўлены ў ранейшым выглядзе і сёння з’яўляецца дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Балгарыі.