From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Клемента Готвальда — вышэйшая ўзнагарода Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Ордэн Клемента Готвальда | |||
---|---|---|---|
Rad Klementa Gottwalda | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Rad Klementa Gottwalda | ||
Краіна | Чэхаславакія | ||
Тып | Ордэн | ||
Дата заснавання | 1953 год | ||
Статус | Не ўручаецца | ||
Колькасць | 181 |
Заснаваны ў 1953 годзе як «Ордэн будаўніцтва сацыялістычнай Радзімы», у лютым 1955 года пераназваны ў ордэн Клемента Готвальда.
Узнагароджанне адбываецца за выбітныя поспехі ў справе будаўніцтва сацыялізму ў Чэхаславакіі. Узнагароджваюцца як асобныя людзі, так і працоўныя калектывы.
Ордэн уручаецца таксама асобам, ганараваным ганаровым званнем Героя Чэхаславацкай Рэспублікі ці Героя Сацыялістычнай Працы Чэхаславацкай Рэспублікі.
Носіцца на левым боку грудзей.
Ордэн уяўляе з сябе залатую пяціканцовую зорку чырвонай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах прамянёў. У цэнтры ў залатым медальёне выява профілю Клемента Готвальда. Пры дапамозе вушкі і кольцы знак ордэна мацуецца да залатога звяна ў выглядзе вянка з ліпавага лісця з дыяментавым каменем. Верх звяна — залатая пласціна з надпісам «ČSSR». Звяно мацуецца да нагруднай калодкі, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру з цёмна-чырвонай паласой па сярэдзіне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.