Оскар (кінапрэмія, 2017)
From Wikipedia, the free encyclopedia
89-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2016 год адбылася 26 лютага 2017 года ў тэатры «Долбі» (Галівуд, Лос-Анджэлес). Намінанты былі абвешчаны 24 студзеня 2017 года. Цырымонія транслявалася ў прамым эфіры, на канале ABC, яе вядучым упершыню выступіў комік Джымі Кімел[3][4].
89-я прэмія «Оскар» англ.: 89th Academy Awards | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 26 лютага 2017 года | ||
Месца |
тэатр «Долбі», Галівуд, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
||
Вядучы | Джымі Кімел | ||
Прадзюсары |
Майкл Дэ Лука, Джэніфер Тод[en][1] |
||
Рэжысёр | Глен Уайс[2] | ||
Узнагароды | |||
Найлепшы фільм | «Месяцавае святло» | ||
Найлепшая рэжысура |
Дэм’ен Шазэл «Ла-Ла Лэнд» |
||
Найлепшы акцёр |
Кейсі Афлек «Манчэсцер ля мора» |
||
Найлепшая актрыса |
Эма Стоўн «Ла-Ла Лэнд» |
||
Найбольш узнагарод | «Ла-Ла Лэнд» (6) | ||
Найбольш намінацый | «Ла-Ла Лэнд» (14) | ||
Трансляцыя | |||
Канал | ABC | ||
oscars.org/oscars… (англ.) | |||
|
Фільм-мюзікл Дэм’ена Шазэла «Ла-Ла Лэнд» быў высунуты ў 14 намінацыях, параўняўшыся з рэкордам, усталяваным у 1951 годзе ў карціне «Усё пра Еву» і паўтораным у 1998 годзе ў карціне «Тытанік». Цырымонія ўручэння ўзнагарод завяршылася канфузам: мюзікл «Ла-Ла Лэнд» быў абвешчаны пераможцам у галоўнай намінацыі з-за памылкі з канвертамі,[5] але праз некалькі хвілін блытаніны на сцэне сітуацыя была выпраўлена і абвешчаны сапраўдны пераможца.[6] Фільм расійскага кінарэжысёра Андрэя Канчалоўскага «Рай» увайшоў у шорт-ліст у намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове», але не быў намінаваны.[7]