Осмас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Осмас (ад грэч. ὄσμος — штуршок, ціск[1]) — працэс аднабаковай дыфузіі праз паўпранікальную мембрану малекул растваральніка ў бок большай канцэнтрацыі растворанага рэчыва (меншай канцэнтрацыі растваральніка).
Осмас абумоўлены імкненнем сістэмы да тэрмадынамічнай раўнавагі і выраўноўвання канцэнтрацыі раствораў па абодва бакі ад мембраны. Характарызуецца асматычным ціскам[2].