From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вал Не́да (в.-луж.: Pawoł Nedo, 1 лістапада 1908, вёска Котыц, Воспарк, Германія — 24 мая 1984, Лейпцыг, Германія) — лужыцкі педагог, прафесар, этнограф і грамадскі дзеяч. Старшыня лужыцкага культурна-грамадскага таварыства «Домавіна» (1933-1950).
Нарадзіўся 1 лістапада 1908 года ў лужыцкай вёсцы Котыц каля горада Вайсенберг. Пасля заканчэння пачатковай школы навучаўся ў сярэдняй школе ў Баўтцэне, якую скончыў у 1928 годзе. Потым навучаўся да 1932 года ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе вывучаў этналогію, педагогіку і нямецкую філалогію. З 1932 па 1937 год быў настаўнікам у сербскіх вёсках Клюкш, Хвачыцы і Ракойды. Пасля прыходу да ўлады нацысцкага рэжыму быў прызначаны мясцовымі ўладамі «тэхнічным дарадцам па пытанням вендзійскай культуры». На з'ездзе членаў «Домавіны», які адбыўся 27 снежня 1933 года, заклікаў падтрымліваць нацысцкі рэжым[3]. На гэтым жа з'ездзе быў аднадушна абраны старшынёй лужыцкай грамадскай арганізацыяй «Домавіна». З 1932 года па 1934 год быў дырэктарам Сербскага музея, які размяшчаўся ў Сербскім доме ў Баўтцэне.
У 1937 годзе ўступіў у Нацыянал-сацыялістычны саюз настаўнікаў. У сваёй дзейнасці, як прадстаўнік зарэгістраванай лужыцкай арганізацыі, спрабаваў дамовіцца з нацысцкімі ўладамі аб змякчэнні дзяржаўнага ціску на лужычанаў. Пасля таго, як ён адмовіўся ўнесці змены ў статут «Домавіны», што «венды павінны размаўляць па-нямецку», арганізацыя была забароненая 18 сакавіка 1937 года.
Пазней пакінуў выкладчыцкую дзейнасць і перасяліўся ў Берлін, дзе стаў працаваць у польскім банку. Меў кантакты з польскай выведкай, за што быў арыштаваны. У лістападзе 1939 года выйшаў на волю і стаў працаваць сакратаром. У канцы лістапада 1944 года быў зноў арыштаваны і ўтрымліваўся ў зняволенні да заканчэння Другой сусветнай вайны.
Вярнуўшыся ў Лужыцу, стаў займацца выкладчыцкай дзейнасцю. Быў прызначаны членам Савета па школьнай адукацыі акругі Баўтцэн. У 1945 годзе займаўся аднаўленнем дзейнасці «Домавіны». Летам 1945 года ўступіў у Камуністычную партыю Германіі.
У 1946 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння Сербалужыцкага педагагічнага інстытута[4]. 14 кастрычніка 1948 года па яго ініцыятыве былі заснаваны першыя радыёперадачы на лужыцкіх мовах. Пазней працаваў у Саксонскім міністэрстве адукацыі ў Дрэздэне. Разам з Павалам Новатным удзельнічаў у арганізацыі Інстытута сербскага народазнаўства ў Баўцэне. Быў першым дырэктарам Інстытута сарабістыкі (да 1964 года).
У 1959 годзе стаў прафесарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, дзе займаўся лужыцкай этнаграфіяй. У 1964 годзе стаў прафесарам этнаграфіі і фальклору ва ўніверсітэце імя Гумбальдта ў Берліне. Быў таксама дырэктарам Інстытута этналогіі і нямецкага фальклору. З 1953 па 1968 год быў старшынёй Аддзела этнаграфіі Акадэміі навук ГДР.
У 1968 годзе выйшаў на пенсію па стану здароўя, пасля чаго актыўна займаўся вывучэннем народнага лужыцкага касцюма.
Памёр 24 мая 1984 года ў Лейпцыгу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.