Сербалужыцкае радыё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сербалужыцкае радыё (в.-луж.: Serbski rozhłós, н.-луж.: Serbski rozgłos, ням.: Sorbischer Rundfunk) — радыё на лужыцкіх мовах, у больш вузкім значэнні — назва сумеснай радыёвяшчальнай праграмы (Serbski rozhłós, Serbski rozgłos и Sorbischer Rundfunk) германскіх радыёстанцый Mitteldeutschen Rundfunks (MDR) і Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB) на верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай мовах.


Гісторыя
У пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя прадпрымаліся асобныя спробы арганізаваць радыёперадачы на лужыцкіх мовах на германскіх радыёстанцыях. У прыватнасці гэтым займаўся лужыцкі кампазітар Бярнат Краўц. У музычным архіве радыёстанцыі ў Будзішыне знаходзіцца старэйшы няпоўны вакальны запіс на лужыцкай мове, зроблены лейпцыгскай радыёстанцыяй Mitteldeutschen Rundfunk AG у 1928 годзе. У 1946—1947 гадах дзяржаўнае чэхаславацкае радыё ў Празе выпускала некалькі праграм на лужыцкіх мовах.
Першая рэгулярная радыёпраграма на лужыцкіх мовах была арганізавана 14 кастрычніка 1948 года па ініцыятыве тагачаснага старшыні сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна» Павала Неда. Пятнаццацімінутныя праграмы выпускаліся адзін раз у два тыдні радыёстанцыяй у Дрэздэне і часткова ў Лейпцыгу. У 1953 годзе ў Патсдаме выходзілі спарадычныя радыёперадачы на ніжнялужыцкай мове. З-за пастаяннай змены часу трансляцый перадачы не мелі зваротнай сувязі і паступова іх вяшчанне было спынена. 22 сакавіка 1953 года «Домавіна» звярнулася да дзяржаўнай радыёстанцыі з хадатайніцтвам аб арганізацыі лужыцкай студыі, якая была арганізавана праз нейкі час у Гёрліцы. Кіраўніком студыі «Sorbische Studio» быў прызначаны Клаўс Гема, які быў адзіным сербалужыцкім журналістам радыёстанцыі DDR-Rundfunk. У першыя гады студыя выпускала раз на тыдзень 70-мінутныя праграмы. Першы час праграмы выходзілі толькі на верхнялужыцкай мове. З 1955 года сталі выходзіць выпускі на ніжнялужыцкай мове. З 1 красавіка 1956 года працягласць праграм павялічылася да 90 хвілін (20 хвілін з якіх былі на ніжнялужыцкай мове). 31 снежня 1956 года «Sorbische Studio» на радыёстанцыі DDR-Rundfunk была расфарміравана і былі створаны асобныя студыі на мясцовых радыёстанцыях на верхнялужыцкай мове ў Баўтцэне (Studio Bautzen) і ніжнялужыцкай мове ў Котбусе. У 1987 годзе па ініцыятыве сербалужыцкага журналіста Гельмута Рыхтара была павялічана праграма студыі «Studio Bautzen» і з восені 1989 года да гэтага часу праграмы на верхнялужыцкай мове выходзілі штодзень па некалькі гадзін.
На гэты час студыя «Сербалужыцкага радыё» знаходзіцца ў Баўтцэне.
Існуе таксама самастойная студыя «Bramborske Serbske Radijo» радыёстанцыі Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB) на ніжнялужыцкай мове, якая знаходзіцца ў Котбусе.
У розныя гады на сербалужыцкім радыё працавалі Рожа Шэнкарова, Юта Кайсерава, Маргіта Гейнрыхава, Богна Коренг, Аня Поганчава.
Remove ads
Перадачы
На гэты час перадачы «Сербалужыцкага радыё» выходзяць штодзень на працягу некалькіх гадзін.
- З панядзелка па пятніцу з 5 па 8 гадзін — праграмы радыёстанцыі Mitteldeutschen Rundfunks (MDR);
- З панядзелка па пятніцу з 12 па 13 гадзін — праграмы радыёстанцыі Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB):
- Панядзелак — праграма «Łužyca cora a źinsa»;
- Аўторак — праграма «Muzika — rad słyšana»;
- Серада — праграма «Magacin k połudnju»;
- Чацвер — праграма «Łužyske impresije»;
- Пятніца — праграма «Muzika a porucenja».
- З панядзелка па пятніцу з 19 да 20 гадзін — праграмы радыёстанцыі Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB):
- У першы чацвер месяца — з 12.10 па 12.40 — моладзевая праграма «Bubak»[1].
- Панядзелак — з 20 да 22 гадзін — моладзевы часопіс «Radio Satkula» радыёстанцыі Mitteldeutschen Rundfunks (MDR);
- Субота — з 6 да 9 часов программа «Frühmagazin» радыёстанцыі Mitteldeutschen Rundfunks (MDR);
- Нядзеля і святочныя дні — з 11 да 12.30 гадзін — «Сямейная праграма» радыёстанцыі Mitteldeutschen Rundfunks (MDR)
- Нядзеля і свтяточныя дні — з 12.30 да 14 гадзін — «Сямейная праграма» радыёстанцыі Rundfunks Berlin-Brandenburg (RBB).
Remove ads
Зноскі
- Моладзевая праграма Bubak Архівавана 12 мая 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads