адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Параф’я́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Параф’янава.
Параф’янаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Докшыцкі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Параф’янава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 190 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года ў склад Докшыцкага сельсавета перададзены вёскі Брытаны і Харошая Ель[1]. 24 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вознаўшчынскага сельсавета, у склад Сітцаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Вашунава-II, Заборцы, Новая Вёска, Параф’янава, Рапяхі, Юзафова і хутары Двор Сітца, Ямнае)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Параф’янаўскага сельсавета 28 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1403 чалавекі[4], з іх 93,2 % — беларусы, 3,8 % — палякі, 1,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1190 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.