From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламент Чэхіі — вышэйшы заканадаўчы орган Чэхіі, які складаецца з дзвюх палат.
Палата дэпутатаў — ніжняя палата Парламента Чэхіі, якая складаецца з 200 дэпутатаў. Яна абіраецца тэрмінам на 4 гады. Палата можа паставіць пытанне аб недаверы ўраду па патрабаванні 50 дэпутатаў. Прэзідэнт можа пры пэўных акалічнасцях распусціць палату.
25 чэрвеня 2010 года Старшынёй Палаты дэпутатаў стала Міраслава Нямцова (Грамадзянская дэмакратычная партыя)[1]. 27 лістапада 2013 года Старшынёй Палаты дэпутатаў абраны Ян Гамачак.
Сенат — верхняя палата Парламента Чэхіі, якая складаецца з 81 сенатара. Сенат абіраецца тэрмінам на 6 гадоў, прычым трэць складу абнаўляецца кожныя два гады. Сенат прымае бюджэт Чэхіі, канстытуцыйныя законы і міжнародныя дагаворы. Яны прымаюцца 3/5 галасоў (каля 49 сенатараў). Сенат распусціць немагчыма.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.