25 чэрвеня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
25 чэрвеня — сто семдзесят шосты (сто семдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 841: У бітве пры Фантэнэ Карл Лысы і Людовік II Нямецкі перамаглі свайго брата Лотара I.
 - 1447: Казімір IV Ягелончык каранаваны ў Варшаве.
 - 1652: Мястэчка Жыровічы атрымала магдэбургскае права.
 - 1919: Армія А. Дзянікіна ўзяла Харкаў.
 - 1925: У Сейме Польшчы пасля расколу Беларускага пасольскага клуба заснаваны пасольскі клуб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.
 - 1941: Фінляндыя ўступіла ў вайну на баку нацысцкай Германіі.
 - 1946: Пачатак дзейнасці Сусветнага банку.
 - 1950: Пачалася Карэйская вайна.
 - 1953: У Маскве арыштаваны Лаўрэнцій Берыя.
 - 1975: Мазамбік атрымаў незалежнасць ад Партугаліі.
 - 1991: Славенія і Харватыя абвясцілі незалежнасць ад Югаславіі.
 - 1992: У Беластоку афіцыйна зарэгістравана Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» — выдавец тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».
 - 2016: Адбыўся першы запуск з касмадрома Вэньчан на кітайскім востраве Хайнань.
 
Remove ads
Нарадзіліся

- 1852: Антоніа Гаўдзі, іспанскі архітэктар (пам. 1926)
 - 1864: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік
 - 1903: Джордж Оруэл, англійскі пісьменнік
 - 1905: Пятрусь Броўка, беларускі паэт (пам. 24.3.1980)
 - 1924: Сідні Люмет, амерыканскі кінарэжысёр
 - 1932: Часлаў Кудаба, беларускі і літоўскі географ-краязнавец, эколаг (пам. 19.2.1993)
 - 1933: Алвару Сіза Віейра, партугальскі архітэктар
 - 1941: Дэні Аркан, французскі кінарэжысёр
 - 1942: Мішэль Трамбле, канадскі пісьменнік
 - 1975: Міхась Башура, беларускі пісьменнік
 - 1976: Маўрэн Хіга Магі, бразільская лёгкаатлетка
 
Remove ads
Памерлі

- 635: Гаоцзу, дынастыя Тан, кітайскі імператар
 - 1671: Джавані Батыста Рычолі, італьянскі астраном
 - 1842: Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі, швейцарскі эканаміст
 - 1912: Лоўрэнс Альма-Тадэма, брытанскі мастак, адзін з найбольш вядомых і высокааплатных мастакоў віктарыянскай эпохі
 - 1966: Іосіф Бельскі, савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны (нар. 21.9.1903)
 - 1997: Жак-Іў Кусто, французскі акіянограф (нар. 11.6.1910)
 - 2009: Майкл Джэксан, амерыканскі спявак, танцор і аўтар песень (нар. 29.8.1958)
 - 2011: Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт
 - 2023: Джон Гудэнаф, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
 
Святкуюць
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads