From Wikipedia, the free encyclopedia
Паскуаліна Дэ Сантыс (італ.: Pasqualino De Santis), сапраўднае імя ─ Паскуале Дэ Сантыс (італ.: Pasquale De Santis; 24 красавіка 1927, Фондзі, Лацыа — 23 чэрвеня 1996, Львоў) — італьянскі кінааператар, брат кінарэжысёра Джузэпэ Дэ Сантыса. Уладальнік прэміі «Оскар» за лепшую аператарскую працу 1969 года за фільм «Рамэа і Джульета».
Паскуаліна Дэ Сантыс | |
---|---|
італ.: Pasqualino De Santis[1] італ.: Pasquale De Santis[2] | |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1927[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1996[3] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | аператар-пастаноўшчык, кінааператар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0005681 |
У 1945—1948 гадах вучыўся ў Эксперыментальным цэнтры кінематаграфіі ў Рыме. З 1950 года працаваў над некалькімі фільмамі брата як асістэнт аператара. Вучань Джані Дзі Венанца. З 1965 года працаваў над усімі фільмамі Франчэска Розі, супрацоўнічаў з Віторыа Дэ Сіка, Вісконці, Феліні, Брэсонам, Лоўзі, Сальваторэ Самперы і іншымі буйнымі рэжысёрамі як у Італіі, так і за мяжой.
Памёр ад інфаркту міякарда ў Львове, падчас здымак фільма Франчэска Розі «Прадышка» (па аўтабіяграфічнай кнізе Прыма Леві).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.