23 чэрвеня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
23 чэрвеня — сто семдзесят чацвёрты (сто семдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1101: Ламбардскія крыжакі захапілі Анкару і перадалі яе візантыйцам.
- 1314: Шатландскія войскі перамаглі англічан у бітве пры Бэнакберне.
- 1773: Каля Балаклавы руская эскадра разбіла турэцкі флот.
- 1894: Заснаваны Міжнародны алімпійскі камітэт.
- 1941: Войскі нацысцкай Германіі занялі гарады Беласток і Гродна.
- 1941: Утворана Стаўка галоўнага камандавання ўзброеных сіл СССР (8 жніўня ператворана ў Стаўку вярхоўнага галоўнакамандавання).
- 1944: Савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён».
- 1946: Заснавана Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства.
- 1952: Болей за 500 амерыканскіх самалётаў разбурылі пяць буйнейшых гідраэлектрастанцый Паўночнай Карэі.
- 1956: Гамаль Абдул Насер абраны прэзідэнтам Егіпта.
Remove ads
Нарадзіліся
- 1456: Маргарыта Дацкая, каралева Шатландыі (пам. 14.7.1486)
- 1534: Ода Набунага, ваенна-палітычны лідар Японіі перыяду Сэнгоку
- 1668: Джамбатыста Віка, італьянскі мысляр і філосаф (нар. 23.1.1744)
- 1846: Гастон Масперо, французскі егіптолаг
- 1889: Ганна Ахматава, руская паэтэса (пам. 5.3.1966)
- 1907: Джэймс Мід, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1977)
- 1910: Жан Ануй, французскі драматург
- 1933: Мікеланджэла Пісталета, італьянскі мастак
- 1936: Рычард Бах, амерыканскі пісьменнік
- 1938: Юрый Хадыка, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, навуковец
- 1956: Пітэр Шульц, амерыканскі хімік
- 1970: Аляксандр Сяргеевіч Агароднікаў, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат
- 1972: Зінэдзін Зідан, французскі футбаліст
- 1981: Брэндан Флаўэрз, амерыканскі музыкант, спявак
Remove ads
Памерлі
- 1824: Франц Тэабальд Хорні, нямецкі мастак
- 1933: Мікалай (Шамяціла), беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап Слуцкі (1923—1933).
- 1961: Вернер Гілес, нямецкі мастак
- 1967: Мікалай Дзямідаў, беларускі грамадска-палітычны і ваенны дзеяч (нар. 10.12.1888)
- 1986: Ежы Путрамант, польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч (нар. 14.11.1910)
- 2011: Пітэр Фальк, амерыканскі акцёр
- 2015: Магалі Наэль, французская актрыса
- 2020: Мікалай Барысавіч Фадзеечаў, расійскі артыст балета
Святкуюць
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads