From Wikipedia, the free encyclopedia
Педыятрычны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Педыятрычны факультэт | |
---|---|
ГрДМУ | |
Заснаваны | 1979 |
Дэкан | Нэла Сяргееўна Парамонава, Канстанцін Усцінавіч Вільчук, Генадзь Рыгоравіч Мармыш і Міхаіл Міхайлавіч Пяткевіч |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | 230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80 |
У 1968 годзе выдзелена першая педыятрычная група субардынатараў. Гэта былі студэнты, якія атрымалі размеркаванне ўрача-педыятра. Навучанне працягвалася тры месяцы на кафедры педыятрыі. У далейшым была створана гадавая субардынатура па педыятрыі, для якой фарміраваліся 1-2 студэнцкія групы.
У 1979 годзе ў адпаведнасці з Пастановай ЦК КП Беларусі і Савета Міністраў Беларускай ССР ад 23 снежня 1977 года № 416 «Аб працы органаў аховы здароўя і мерах па далейшым паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў святле патрабаванняў XXV з’езда КПСС» быў адчынены педыятрычны факультэт з колькасцю студэнтаў на першым курсе 100 чалавек.
З 1991 года па 1996 год педыятрычны факультэт пры Гродзенскім медінстытуце быў зачынены[1].
У складзе факультэта працуе Савет факультэта, метадычная камісія. Профільнымі кафедрамі факультэта з’яўляюцца: 2-ая кафедра дзіцячых хвароб і кафедра дзіцячай хірургіі.
У розны час дэканамі педыятрычнага факультэта з’яўляліся:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.