Вуліца Максіма Горкага (Гродна)
Гродна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Максіма Горкага — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Гродна.
З’яўляецца галоўнай магістраллю паўночна-заходняга планіровачнага раёна, якая звязвае яго з цэнтрам горада, і часткай агульнагарадскога дыяметра, што перасякае горад з поўначы на поўдзень. Арганізацыйна ўплывае на планіровачную структуру і характар забудовы ўсяго горада. Пачала фармавацца ў 2-й палове XIX ст., да 1940 г. называлася Гарадніцкай заставай.
Remove ads
Забудова


Пасля Вялікай Айчыннай вайны вуліца пашыраная і набыла далейшае развіццё. Значную ролю ў фармаванні дойлідска-мастацкага аблічча адыгрываюць групы 5—12-павярховых жылых дамоў з убудаванымі і прыбудаванымі двухпавярховымі прадпрыемствамі абслугоўвання і гандлю (архітэктары В. Давыдзёнак, М. Жучко, В. Клепікаў, I. Мазнічка, М. Чуйко), галоўны корпус медыцынскага інстытута (архітэктар Л. Вільчко), будынкі аграпрамысловага комплексу (1985 г., архітэктары М. Жучко, Н. Скачкова, Л. Баланюк), фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Юбілейны» (1983 г., архітэктары В. Давыдзёнак, А. Сарокін), гатэль «Беларусь» (архітэктар Л. Вільчко), Дом тэхнікі, Дом «Саюздрука» (1981 г., архітэктар В. Давыдзёнак) і прылеглыя мікрараёны № 1, Пярэселка-4, Фарты-2, і інш. У канцы вуліцы размешчаны прадпрыемствы паўночнага прамысловага вузлу
- № 72 — Дом навукі і тэхнікі (1982, архітэктары В. Бажко, У. Праабражэнскі)[1].
На ўчастку паміж плошчай Леніна і вуліцай Астроўскага захавалася забудова канца XIX ст. — 1930-х гадоў.
Дом № 5 па вуліцы Філарэта (раней № 2 па Горкага; былы палац адміністратара) уваходзіў у ансамбль Гарадніцы.
- № 1 — (3 аб’екты). —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 411Е000002
- № 5 па Філарэта (былыя 2/2, 2, 2а па Горкага) — былы палац адміністратара з двума флігелямі (канец ХVIII — ХІХ стагоддзе (перабудаваны)) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000011
Remove ads
Перайменаванне
У лістападзе 2021 года частку вуліцы Горкага ад плошчы Антонія Тызенгаўза да скрыжавання з вуліцай 17 верасня і вуліцай Камунальнай пераназвалі ў вуліцу Мітрапаліта Філарэта паводле рашэння Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў № 228. Гродзенцы збіралі подпісы супраць перайменавання, але гэта не паўплывала на рашэнне гарадскіх уладаў.[2] У 2022 годзе змянілася нумарацыя некаторых дамоў: няцотныя дамы сталі цотнымі.[3]
Remove ads
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- У Гродне збіраюць подпісы супраць вуліцы Філарэта ў гістарычным цэнтры . Hrodna.life (4 верасня 2021). Праверана 13 лютага 2024.
- Urban Hrodna - городская среда Гродно . Telegram. Праверана 13 лютага 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads