From Wikipedia, the free encyclopedia
Польска-ўкраінская вайна (польск.: Wojna polsko-ukraińska, укр.: Польсько-українська війна) — узброены канфлікт паміж Польшчай і Заходне-Украінскай народнай рэспублікай на тэрыторыі Галіцыі, які выліўся ў шырокамаштабныя баявыя дзеянні з 1 лістапада 1918 года па 17 ліпеня 1919 года. Вайна вялася ва ўмовах нестабільнасці, выкліканых распадам Аўстра-Венгрыі, распадам Расійскай імперыі і Грамадзянскай вайной у Расіі.
Польска-ўкраінская вайна | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 1 лістапада 1918 — 17 ліпеня 1919 | ||
Месца | Галіцыя, Закарпацце, Букавіна, Валынь | ||
Вынік | Перамога Польшчы, падзел земляў ЗУНР паміж Польшчай, Румыніяй і Чэхаславакіяй | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асаблівасцю вайны была яе спантаннасць. Узброеныя сутыкненні пачаліся па ўсёй тэрыторыі Галіцыі, і толькі да сярэдзіны лістапада ўзнік пастаянны фронт. Таксама да сярэдзіны лістапада вайна вялася не прафесійнымі арміямі, а добраахвотніцкімі фарміраваннямі ўкраінцаў і палякаў. 22 лістапада 1918 года польскія войскі ўвайшлі ў Львоў. Адразу пасля ўзяцця горада там адбыўся яўрэйскі пагром. Пасля доўгіх пазіцыйных баёў (зіма 1918—1919 гадоў) польская армія перайшла ў наступ, выбіўшы ўкраінскія войскі ў трохвугольнік смерці. Апошняй спробай украінцаў замацавацца ў Галіцыі быў Чорткаўскі наступ, які завяршыўся правалам. У выніку Украінская Галіцкая Армія пакінула рэгіён і пярайшла ва Украінскую Народную Рэспубліку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.