Праметэй (фільм, 2012)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Праметэй» (англ.: Prometheus) — навукова-фантастычны фільм рэжысёра Рыдлі Скота. Першапачаткова задумваўся як прыквел класічнага фільма «Чужы» 1979 года, але пазней трансфармаваўся ў самастойны фільм, які не з'яўляецца прамым прыквелам «Чужога», хоць падзеі фільма разгортваюцца ўсё ў той жа зорнай сістэме ζ Сеткі[2].
Праметэй | |
---|---|
англ.: Prometheus | |
Жанр |
жахі навуковая фантастыка баявік |
Рэжысёр | Рыдлі Скот |
Прадзюсар |
Рыдлі Скот Тоні Скот Дэвід Гілер Уолтэр Хіл |
Сцэнарыст |
Дэйман Ліндэлаф Джон Спэйтс |
У галоўных ролях |
Нумі Рапас Майкл Фасбендэр Шарліз Тэрон Гай Пірс Ідрыс Эльба |
Аператар | Дарыўш Вольскі |
Кампазітар | Марк Страйтэнфельд |
Кінакампанія |
Scott Free Productions, Brandywine Productions, Dune Entertainment; 20th Century Fox (пракат) |
Працягласць | 124 хвіл. |
Бюджэт | $130 млн[1] |
Зборы | $403 354 469[1] |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 2012 |
Папярэдні фільм |
|
Наступны фільм | Чужы: Страчаны рай |
IMDb | ID 1446714 |
Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова сцэнарый да фільма напісаў Джон Спэйтс, але Рыдлі Скоту быў патрэбен фільм, які б трохі адышоў ад тэматыкі «Чужых», і неўзабаве ён перадаў сцэнарый Дэйману Ліндэлафу, сцэнарысту «Згубленыя», які радыкальна перапісаў сцэнарый і дадаў у яго рэлігійныя матывы[2]. Дэкарацыі ствараліся пры непасрэдным удзеле Ганса Рудольфа Гігера — мастака і аўтара знешнасці самага першага «ксенаморфа»[3].
Арыгінальны саўндтрэк «Judge and Jury» да трэйлерам і тызерам фільма быў запісаны амерыканскай групай аркестравай музыкі Audiomachine, кампазітарам выступіў Макс Рыхтэр. Здымкі пачаліся ў сакавіку 2011 года ў Таронта[4], пазней Скот перавёз групу ў Лондан[5]. Іншыя месцы здымак — Марока[6], Шатландыя[7] і Ісландыя[8]. Прэм'ера фільма ў Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і[9][10] Расіі адбылася 30 мая 2012 года. У Вялікабрытаніі прэм'ера прайшла 1 чэрвеня, у ЗША — 8 чэрвеня, у Германіі — 9 жніўня.